Змеяносец () — сузор’е ў частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). На тэрыторыі Беларусі відаць вясной і летам.

Паходжанне назвы IAU: .

Апісанне Ляжыць на поўдзень ад Геркулеса (паміж іх «галовамі», адзначанымі зоркамі α Змеяносца і α Геркулеса, усяго 5 °). Найбольш яркая зорка - Рос Альхагэ (2,1 m).

Менавіта ў гэтым сузор’і ўспыхнула апошняя з назіраных ў нашай Галактыцы звышновых, адзначаная І. Кеплерам у 1604 годзе. У канцы красавіка 1848 года на зорным небе недалёка ад месца ўспышкі гэтай звышновай ўспыхнула новая, пазней яна атрымала пазначэнне V841 Змеяносца, адна з нешматлікіх (верагодна, сёмая) новых, адкрытых з моманту вынаходніцтва тэлескопа да сярэдзіны XIX стагоддзя.

Гл. таксама

Аб’ект Месье M9 Аб’ект Месье M10 Аб’ект Месье M12 Аб’ект Месье M14 Аб’ект Месье M19 Аб’ект Месье M62 Аб’ект Месье M107 IC 4675

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Катэгорыя:Сузор’і