Кола, таксама Кружкі, Кругавая, Круцёлка, Крутак, Круганы, Кружок, КулечкаЭтнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — : БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. Чурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў.- Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. ISBN 5-33801097-8 — арнаментальны беларускі народны танец карагоднага тыпу, які часта выконваўся на Купалле і меў распаўсюджанне па ўсёй Беларусі. Падобны танец існуе ў украінцаў, палякаў, сербаў, балгараў і іншых славянскіх народаў, якія насяляюць Балканскі паўвостраў і рэгіёны паўночней яго. У балгараў называецца «Хоро», у малдаван і румынаў — «Хора» і «Сырба». Характэрна пабудова ланцугом самкнёным або разамкнёным кругам. Выконваецца ў суправаджэнні народных інструментаў, часам спеваў. Музыка адрозніваецца разнастайнасцю памераў. Існуюць варыянты хуткага і павольнага тэмпуКола ў Вялікай Савецкай энцыклапедыі .

Харэаграфія

Музычны памер 2/4. Тэмп танца — хуткі і вясёлы.

Як вынікае з назвы, кампазіцыйна танец заснаваны на пабудове ў форме круга, пры гэтым малюнак танца складаны і разнастайны. Колькасць колаў, утвораных танцуючымі, змяняецца ад аднаго вялікага агульнага карагода да некалькіх невялікіх кружкоў праз выкарыстанне лініі і паўкола. Таксама выкарыстоўваюцца кружэнне, змена кірунку руху танцуючых, пабудова ў парыАлексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил..

Р. Друцкі-Падбярэскі апісаў «Кругавую» наступным чынамБеларускае вяселле//Иллюстрация. 1848. Т.6, № 1. С. 7:

У культуры

Пра «кружкі», як пра галоўны танец на беларускіх святочных вечарынках, паведамляў М. ДзмітрыеўДзмітрыеў М. Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю. Вільня, 1869. С. 256.

Першую сцэнічную пастаноўку танца ў Беларусі рэалізаваў К. А. Алексютовіч ў 1921 годзе ў спектаклі «На Купалле» па п’есе М. Чарота.

Мелодыя танца выкарыстоўваецца ў фінале балета «Падстаўная нявеста» на музыку Г. Вагнера ў пастаноўцы К. А. Мулера.

Крыніцы

Катэгорыя:Беларускія народныя танцы Катэгорыя:Славянскія народныя танцы