Андрэ́ Поль Гіём Жыд (; , Парыж — , Парыж) — выдатны французскі раманіст, эсэіст, прадстаўнік мадэрнізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1947). Быў таксама заснавальнікам літаратурнага часопіса Nouvelle Revue Française і адным з заснавальнікаў знакамітага парыжскага выдавецтва Éditions Gallimard.
Біяграфія і ранняя творчасць Прыцягнуў увагу крытыкі творам «Зямныя стравы» (, 1897), напісаным рытмічнай прозай, у якім прапаведавалася рамантычная ідэя «качэўніцтва»Эпіграф з гэтай кнігі ўзяў да свайго першага зборніка «Шлях канквістадораў» (1905) Мікалай Гумілёў; у той час Жыд быў практычна невядомы ў Расіі.. Па мастацкай мове Жыд блізкі сімвалістам. Жыд быў доўгі час «адшчапенцам» у сучаснай яму французскай культуры: ён быў адным з вельмі нешматлікіх перакананых прапаведнікаў пратэстантызму ў Францыі і разам з тым адным з першых буйных французскіх пісьменнікаў, у творчасці якіх значную ролю граў матыў гомасексуальнасці, што выклікала грамадскі скандал у 1924. Творчасць Жыда аказала вялікі ўплыў на французскіх экзістанцыялістаў, найперш Альбера Камю і Жана-Поля Сартра.
У канцы 1920-х, пасля неаднаразовых паездак у Афрыку, пісьменнік выступіў з асуджэннем каланіялізму.
Андрэ Жыд і СССР У сярэдзіне 1930-х гадоў, калі Еўропу паглынаў фашызм, А. Жыд захапіўся сацыялістычнай ідэяй, неаднаразова выступаў у падтрымку СССР і наведваў Саюз. Падчас апошняга прыезду (неўзабаве пасля смерці Максіма Горкага ў 1936 годзе) Жыд расчараваўся ў савецкім ладзе. У канцы 1936 выйшла яго яркая кніга «Вяртанне з СССР» (), дзе крытыкуецца адсутнасць свабоды думкі ў СССР, цвёрды кантроль за літаратурай і грамадскім жыццём, некаторыя палахлівыя рысы новага савецкага чалавека; нараўне з гэтым у ёй нямала цёплых слоў у адрас простых савецкіх людзей, захапленні самаадданасцю будоўляў і іншае. Змест кнігі Жыд старанна хаваў да самага выхаду ў свет, і яна выклікала эфект бомбы (найбольш блізкім прэцэдэнтам было расчараванне левага румынскага пісьменніка , які выступіў з крытыкай савецкай бюракратыі ў 1929). Імя пісьменніка (пасля афіцыйнага разбору кнігі ў «Праўдзе») трапіла ў СССР пад забарону, асудзіла кнігу і частка левай інтэлігенцыі на Захадзе, якая безумоўна падтрымлівала Сталіна (у тым ліку Рамэн Ралан і Ліён Фейхтвангер).
Пасля акупацыі Францыі нацыстамі Жыд пераехаў у Туніс (1942).
Найбольш значныя творы Імараліст (1902) Сутарэнні Ватыкана (1914) Пастаральная сімфонія (1919) Фальшываманетчыкі (1925) Тэзэй (1946)
Жыд славуты таксама сваім «Дыярыўшам», які ён складаў ад 1889 г.
Прызнанне У 1947 Шведская акадэмія прысудзіла Жыду Нобелеўскую прэмію па літаратуры «за глыбокія і мастацка значныя творы, у якіх чалавечыя праблемы прадстаўленыя з бясстрашнай любоўю да ісціны і глыбокай псіхалагічнай праніклівасцю».
Крыніцы
Спасылкі «Застольная песня граната» ў перакладзе Ніны Мацяш
Катэгорыя:Выпускнікі ліцэя Генрыха IV Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Аўтары знакамітых дзённікаў Катэгорыя:Антыкамуністы Катэгорыя:Цэнзура ў СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі