Міхаі́л Сцяпа́навіч Высо́цкі (, в. Семежава, Капыльскі раён, Мінская вобласць, БССР — , , Беларусь) — беларускі канструктар аўтамабіляў і вучоны, доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1978). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі Навук (НАН) Беларусі (1989, член-карэспандэнт з 1984Нацыянальная акадэмія навук Беларусі / Члены акадэміі / Памяці вучонага / Акадэмік ВЫСОЦКІ Міхаіл Сцяпанавіч ), Генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі (2002). Герой Беларусі (2006).

Працаваў на Мінскім аўтазаводзе 50 гадоў, з якіх 35 гадоў — галоўным канструктарам. Адзін з заснавальнікаў беларускага грузавога аўтамабілебудавання. Стварыў беларускую школу канструявання і даследавання грузавых аўтамабіляў.

Біяграфія Нарадзіўся 10 лютага 1928 года ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна.

Працоўную дзейнасць пачаў на Мінскім аўтамабільным заводзе ў 1946 годзе слесарам-зборшчыкам.

У 1949 скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, у сваёй дыпломнай працы ім быў прапанаваны першы канвеер для зборкі МАЗаў. З гэтага ж года працуе , адначасова навучаючыся ва ў Маскве, які скончыў у 1955 годзеБиблиография учёных Беларуси: Академик Михаил Степанович Высоцкий. Мн.: Объединённый ин-т машиностроения НАН Беларуси, 2006.Михаил Степанович Высоцкий (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 2008, № 1..

У 1950-я гады на заводзе наладжвалася вытворчасць бартавога аўтамабіля МАЗ-200 і самазвала МАЗ-205, распрацаваных на . Яны не мелі стабільных памераў, таму пры зборцы ўзнікалі вялікія складанасці. М. С. Высоцкі ўнёс шэраг значных змен, якія дазволілі адаптаваць да канвеернай зборкі кабіну, апярэнне, і дамогся іх рэалізацыі ў вытворчасці. Дзякуючы гэтаму павысілася якасць і надзейнасць машын. Распрацаваныя пры яго асабістым удзеле канструкцыі прычэпаў і паўпрычэпаў ў сярэдзіне 1950-х гадоў з шэрагам унікальных новаўвядзенняў (, герметычныя тармазы і апараты да іх) былі выкарыстаны як шасі для мантажу перасоўных электрастанцый і сістэм кіравання для запуску першага штучнага спадарожніка Зямлі ў кастрычніку 1957 годзе.

У 1955 годзе прызначаны начальнікам канструктарскага бюро спецыяльных прычэпаў для патрэб абароны краіны.

Сур’ёзным выпрабаваннем для М. С. Высоцкага стала распрацоўка кабіны і апярэння для 25-тоннага самазвала МАЗ-525 і першага ў свеце 40-тоннага самазвала МАЗ-530, адзначанага на ў Бруселі ў кастрычніку 1958 вышэйшай узнагародай — «Гран-пры».

У 1961 годзе прызначаны галоўным канструктарам Мінскага аўтазавода.

У 1958—1960 гадах — начальнік СКБ-3, у 1960—1961 гадах — намеснік галоўнага канструктара. У 1961—1996 гадах — галоўны канструктар Мінскага аўтамабільнага завода.

З імем М. С. Высоцкага звязаны найбольш значныя дасягненні Мінскага аўтазавода: распрацоўка прынцыпова новай кампаноўкі вялікагрузных аўтамабіляў «кабіна над рухавіком» — упершыню рэалізаваная ў МАЗ-500 (серыйны выпуск з 1965 года), якая ў далейшым атрымала распаўсюджванне ва ўсім свеце; стварэнне шасці пакаленняў магістральных аўтацягнікоў, апошнія з якіх адказваюць жорсткім патрабаванням міжнародных стандартаў; у тым ліку канцэптуальнага модульнага аўтацягніка МАЗ-2000 «Перабудова» (прызнанага аўтамабілем XXI стагоддзя і атрымаўшага залаты медаль на ў 1988 годзе), які стаў прататыпам распрацоўванага шматзвённага аўтацягніка.

У 1970 годзе рашэннем Савета М. С. Высоцкаму прысуджана вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук. Высновы, зробленыя ў яго працы, зводзіліся да неабходнасці стварэння айчынных вялікагрузных аўтапаяздоў для магістральных перавозак.

У 1971 годзе пад кіраўніцтвам М. С. Высоцкага створана сямейства аўтамабіляў МАЗ-500А, а ў 1978 годзе — МАЗ-5335. Усе наступныя мадэлі аўтамабіляў адрозніваюцца ад папярэдніх больш высокімі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі: хуткаснымі і тармазнымі ўласцівасцямі, паліўнай эканамічнасцю і плыўнасцю ходу, манеўранасцю і эрганамічнасцю.

Па даручэнні Урада СССР пад кіраўніцтвам М. С. Высоцкага распрацаваны канструкцыі аўтамабіляў-самазвалаў для Камскага аўтазавода, якія ў 1973 годзе былі рэкамендаваныя Дзяржкамісіяй да масавай вытворчасці.

Дзейнасць М. С. Высоцкага звязана з усталяваннем і ўмацаваннем сувязяў навукі з вытворчасцю, арыентацыяй навуковага патэнцыялу акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі на вырашэнне найбольш актуальных праблем, якія стаялі перад савецкім машынабудаўнічым комплексам. У 1974 годзе па яго ініцыятыве быў створаны акадэмічны Аддзел грузавых аўтамабіляў (АГрА) двайнога падпарадкавання: АН БССР і Мінскаму аўтазаводу. У 1975 годзе створаны вучэбна-навукова-вытворчае аб’яднанне «МАЗ-БПІ», а ў яго рамках — кафедра Беларускага політэхнічнага інстытута (БПІ, цяпер — БНТУ) «Вялікагрузныя аўтамабілі», кіраўніком якой акадэмік М. С. Высоцкі з’яўляўся да апошняга часу, а таксама створана навукова-вытворчае аб’яднанне «Аўтафізтэх».

З 1975 М. С. Высоцкі прызначаны галоўным канструктарам-начальнікам упраўлення галоўнага канструктара вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ», у якое ўвайшлі ўсе аўтамабільныя заводы рэспублікі, гэтую пасаду ён займаў да 1996 года.

У 1976 М. С. Высоцкі абараніў доктарскую дысертацыю ў МАДІ. Буйным унёскам у развіццё тэорыі мабільных машын стала распрацаваная М. С. Высоцкім тэорыя праектавання і выпрабавання вялікагрузных аўтацягнікоў. У 1989 годзе абраны сапраўдным членам (акадэмікам) Акадэміі навук БССР.

М. С. Высоцкі з’яўляецца адным з ініцыятараў арганізацыі на МАЗе беларускай вытворчасці аўтобусаў і кіраўніком стварэння іх першых мадэляў сумесна з нямецкай фірмай «» (1992), што паслужыла асновай сучаснай вытворчасці шырокага сямейства ўніфікаваных аўтобусаў, арыентаванай на поўнае забеспячэнне патрэб Беларусі і пастаўкі на экспарт.

Працуючы з 1992 па 1997 гады віцэ-прэзідэнтам акадэміі навук Беларусі, М. С. Высоцкі змог кансалідаваць намаганні навукоўцаў і завадскіх спецыялістаў не толькі ў інтарэсах МАЗа і ВА «БелаўтаМАЗ», але і ўсёй аўтатрактарабудаўнічай галіны рэспублікі, што дазволіла перажыць востры эканамічны крызіс у перыяд распаду СССР, забяспечыць станаўленне нацыянальнага аўтамабіле- і аўтобусабудавання і выйсці на ўстойлівае дынамічнае развіццё галіны, які робіць істотны ўклад у фарміраванне ВУП і нарошчванне экспартнага патэнцыялу Беларусі.

З 1993 па 2001 гады М. С. Высоцкі — дырэктар створанага па яго ініцыятыве Навуковага цэнтра праблем механікі машын НАН Беларусі, з 2001 года — генеральны дырэктар Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства (НІРУП) «Белаўтатрактарабудаванне» НАН Беларусі. У 1995 годзе для дзяржаўнай падтрымкі аўтатрактарабудавання па ініцыятыве М. С. Высоцкага пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і адабрэнні дзяржаўным заказчыкам у асобе Міністэрства прамысловасці пад яго кіраўніцтвам была распрацавана дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма (ДНТП) «Белаўтатрактарабудаванне» на 1996—1998 годы, а потым на 1999—2000 і 2001—2005 годы. Ён з’яўляўся ініцыятарам і навуковым кіраўніком Дзяржаўнай праграмы фундаментальных (арыентаваных фундаментальных) даследаванняў «Механіка» на 1996—2000 і 2001—2005 годы, якая з’явілася навуковым забеспячэннем ў галіне фундаментальных даследаванняў праграмы «Белаўтатрактарабудаванне». У 2002 годзе ў выкананне даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь была распрацавана Дзяржаўная мэтавая праграма развіцця аўтатрактарабудавання і камбайнабудавання Рэспублікі Беларусь на 2003—2005 годы і на перыяд да 2010 года «Аўтатрактаракамбайнабудаванне».

З 1996 года М. С. Высоцкі цалкам прысвяціў сябе працы ў навуковым цэнтры.

У 2002 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь засноўвае спецыяльна для Высоцкага новае званне генеральнага канструктара па аўтамабільнай тэхніцы Рэспублікі БеларусьПрощайте, Мастер! Памяти конструктора М. С. Высоцкого // ГРУЗАВТОИНФО, № 3 (110), 2013 .

У 2003 годзе пад кіраўніцтвам М. С. Высоцкага была распрацавана і ў 2004 годзе зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узбуйненая Дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма «Машынабудаванне». Для распрацоўкі, асваення і ўкаранення перадавых тэхналогій праектавання новых канкурэнтаздольных мадэляў аўтатрактарнай і сельскагаспадарчай тэхнікі М. С. Высоцкім створаны Рэспубліканскі камп’ютарны цэнтр машынабудаўнічага профілю.

З мая 2006 года і да апошніх дзён з’яўляўся генеральным дырэктарам Дзяржаўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», вядучага навуковага і інавацыйнага цэнтра Беларусі ў галіне механікі, які мае статус галаўной навуковай установы па пытаннях аўтатрактарасельгасмашынабудавання, якая вырашае найбольш актуальныя і эканамічна значныя задачы. Сярод дасягненняў інстытута пад кіраўніцтвам М. С. Высоцкага ў галіне фундаментальных даследаванняў — абгрунтаванне і распрацоўка прынцыпаў модульнага праектавання аўтацягнікоў, а таксама прынцыпаў стварэння матэматычных і камп’ютарных мадэляў для даследавання эксплуатацыйных уласцівасцяў пры рэалізацыі комплексу віртуальных выпрабаванняў. Гэта дазволіла даследаваць раней не разгледжаныя ў тэорыі аўтамабіля выпадкі крывалінейнага руху транспартных сродкаў і сфармаваць падыходы да стварэння алгарытмаў кіравання рухам шматзвенных аўтацягнікоў.

Нягледзячы на разнастайнасць і навізну выпускаемай тэхнікі, да 2009 г. у Рэспубліцы Беларусь адсутнічаў спецыялізаваны палігон для яе выпрабаванняў, правядзення навуковых даследаванняў і сертыфікацыі мабільных машын. М. С. Высоцкі з’яўляўся ініцыятарам і каардынатарам работ па стварэнні беларускага аўтамабільнага палігона.

М. С. Высоцкім развіта тэорыя віртуальнага праектавання і выпрабаванняў мабільных машын, атрыманы вынікі ў галіне дынамікі аўтамабільных і чыгуначных цыстэрнаў, выканана арганізатарская праца па стварэнні і кантролю дзяржаўных навукова-даследчых і навукова-тэхнічных праграм. Навукова-арганізацыйная дзейнасць М. С. Высоцкага грунтавалася на навуковай працы. Ім апублікавана больш за 450 навуковых прац. Выдадзена 20 манаграфій, атрымана 145 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, большасць з якіх паслужылі асновай для павышэння канкурэнтаздольнасці і стварэння новых відаў аўтатрактарнай тэхнікі.

М. С. Высоцкім падрыхтавана 6 дактароў і 18 кандыдатаў навук і створана беларуская школа механікі і комплекснага праектавання мабільных машын, працамі якой упершыню ў краіне закладзены асновы тэорыі праектавання і паскораных выпрабаванняў высакахуткасных вялікагрузных магістральных аўтацягнікоў.

У 1997 годзе Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы (Англія) на аснове экспертных ацэнак прысвоіў яму ганаровае званне «Чалавек года-1997» з уручэннем Медалі Гонару за выдатныя дасягненні. Яго імя ўключана ў 25-е выданне «Слоўніка міжнародных біяграфій» як выдатнага дзеяча навукі. Амерыканскі біяграфічны інстытут уключыў імя акадэміка М. С. Высоцкага ў спіс 5000 навукоўцаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё навукі ў XX стагоддзі.

Cышоў з жыцця ў Мінску 25 лютага 2013 года пасля працяглай хваробыУшел из жизни известный генконструктор автотехники Михаил Высоцкий . Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Навукова — арганізацыйная і грамадская дзейнасць М. С. Высоцкі : член Прэзідыума Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь; Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь; Міжведамаснай камісіі па разглядзе кандыдатур для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам; Міжведамаснага навукова-тэхнічнага савета Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь; старшыня Навуковага савета па праблемах машынабудавання НАН Беларусі; Міжведамаснага экспертнага савета па прыярытэтнаму кірунку фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў «Механіка машын, забеспячэнне надзейнасці і бяспекі тэхнічных сістэм, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі машынабудавання»; Экспертнага савета па машынабудаванні Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў;