Гістарычная геаграфія вывучае фізічную, эканамічную і палітычную геаграфію мінулага той ці іншай краіны або тэрыторыі.БСЭ
На дадзены момант вылучаецца 8 сектараў гістарычнай геаграфіі: гістарычная фізічная геаграфія (гістарычнае землязнаўства) — самая кансерватыўная галіна, вывучае змены ландшафту; гістарычная палітычная геаграфія — вывучае змены палітычнай карты, дзяржаўнага ладу, маршруты заваявальных паходаў; гістарычная геаграфія насельніцтва — вывучае этнаграфічныя і геаграфічныя асаблівасці размеркавання насельніцтва на тэрыторыях; гістарычная сацыяльная геаграфія — вывучае ўзаемаадносіны грамадства, змену сацыяльных слаёў; гістарычная культурная геаграфія — вывучае духоўную і матэрыяльную культуру; гістарычная геаграфія ўзаемадзеяння грамадства і прыроды — прамое (ўплыў чалавека на прыроду) і зваротнае (прыроды на чалавека); гістарычная эканамічная геаграфія — вывучае развіццё вытворчасці, прамысловыя рэвалюцыі; гісторыка-геаграфічнае краіназнаўства.
Вядомыя прадстаўнікі Уладзімір Святаслававіч Кусаў (1935 - 2009) Мацвей Кузьміч Любаўскі (1860 - 1936) Віктар Аляксандравіч Мураўёў (1941 - 2009) Міхаіл Мікалаевіч Ціхаміраў (1893 - 1965) Віктар Карнельевіч Яцунскі (1893 - 1966)
Спасылкі Гумилёв Л. Н. По поводу предмета исторической географии (Ландшафт и этнос) Отделение истории географических знаний и исторической географии Московского центра Русского географического общества
Катэгорыя:Раздзелы геаграфіі Катэгорыя:Гісторыя Геаграфія