Андрэй Антонавіч Грэчка (, Галадаеўка (цяпер сяло Куйбышава Куйбышаўскага раёна ) — ) — савецкі военачальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза, Герой ЧССР, міністр абароны СССР.

Біяграфія Андрэй Антонавіч Грэчка нарадзіўся 4 (17) кастрычніка 1903 у слабадзе Галадаеўка (цяпер сяло Куйбышава Куйбышаўскага раёна Растоўскай вобласці) у сям’і селяніна Антона Васільевіча Грэчкі.

У Чырвонай Арміі — з 1919 года. Скончыў кавалерыйскую школу (1926), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1936) і Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1941).

Удзельнік Грамадзянскай вайны, радавы. Пасля заканчэння кавалерыйскай школы камандаваў узводам, эскадронам. З кастрычніка 1938 года — начальнік штаба Асобай кавалерыйскай дывізіі ВОВО, удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Міністры абароны СССР