Уладзімір Пятровіч Бельскі (20 чэрвеня 1955, в. Слабодка, Калінкавіцкі раён — 2012) — беларускі дыпламат, журналіст.

Біяграфія Нарадзіўся 20 чэрвеня 1955 года ў вёсцы Слабодка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і сялян-беларусаў.

Выпускнік факультэта журналістыкі БДУ.

Працаваў у газеце «Советская Белоруссия», да 1989 года выконваючым абавязкі рэдактара ў газеце «Знамя юности», у 1989—1996 гадах галоўным рэдактарам газеты «Чырвоная змена», у 1996—1997 гадах старшынёй Дзяржаўнага камітэта па друку.

21 сакавіка 1997 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, а таксама Славакскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 21 марта 1997 г. № 207 «О назначении В. П. Бельского Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Чешской Республике и Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Словацкой Республике по совместительству и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» . Адстаўлены з гэтых пасадаў быў 2 снежня 2002 годаУказ Президента Республики Беларусь от 2 декабря 2002 г. № 587 «Об освобождении В. П. Бельского от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Чешской Республике и в Словацкой Республике по совместительству» .

У 2000-х гадах працаваў галоўным рэдактарам газеты «Семья».

Памёр у 2012 годзе. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Спасылкі «Газета адчувала чытача, а чытач — газету»

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Галоўныя рэдактары газеты «Чырвоная Змена» Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Чэхіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Славакіі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ