Санку́ру () — рака ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, правы прыток ракі Касаі (басейн Конга).

Даўжыня ракі складае 1200Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 330. — 671 с. с илл. кіламетраў. Плошча вадазбору каля 156 000 км². Вытокі ракі знаходзяцца ў нагор’і на захадзе правінцыі Катанга. У вярхоўях да вадаспада Вольф рака называецца Лубілаш (Лубі). Працякае ў глыбокай даліне, са шматлікімі парогамі і вадаспадамі. Даліна пашыраецца ніжэй вадаспада Вольф. Упадае ў Касаі каля горада Бена-бэнда. Расход вады ў вусці ад 700 да 4300 м³/с (сярэдні гадавы — 2 500 м³/с). Паводкі ў перыяд дажджоў, з верасня па красавік. Суднаходная прыкладна на 580 км ад вусця да горада Паніа-Мутомба. Мае шэраг прытокаў. На рацэ ГЭС.

Літаратура

Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 330. — 671 с. с илл.

Спасылкі Sankuru River // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Басейн Конга