Сен-Жон Перс (; 31 мая 1887, Пуэнт-а-Пітр, Гвадэлупа — 20 верасня 1975, Праванс) — літаратурны псеўданім французскага паэта і дыпламата Алексіса Лежэ (або Сен-Лежэ) (, ), лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1960).

Біяграфія Нарадзіўся ў Французскай Гвадэлупе ў сям’і адваката Амаду Сен-Лежэ, якая пражываў на астравах яшчэ з 1815 года. У 1875 яны вярнуліся ў Францыю.

З 1911 Алексіс пачаў працаваць у міністэрстве замежных спраў. У 1916—1921 — сакратар французскага пасольства ў Пекіне. У 1921 Лежэ удзельнічаў у Вашынгтонскай канферэнцыі, дзе на таленавітага дыпламата звярнуў увагу кіраўнік французскай дэлегацыі Арыстыд Брыян, прызначыў яго сваім памочнікам. У Парыжы Лежэ круціўся ў літаратурных колах Андрэ Жыда і Поля Валеры.

У 1924 Лежэ ўпершыню выкарыстаў літаратурны псеўданім «Сен-Жон Перс», складзены з імёнаў апостала Іаана і рымскага паэта I стагоддзя Персія. У 1933—1940 займаў пост генеральнага сакратара французскага МЗС. Удзельнічаў у Мюнхенскай канферэнцыі, дзе выказваўся супраць саступак Германіі. У 1940 звольнены са сваёй пасады і эміграваў у ЗША.

Урад Вішы пазбавіў яго французскага грамадзянства. У Злучаных штатах Лежэ працаваў у бібліятэцы Кангрэсу, і застаўся ў Амерыцы нават пасля завяршэння Другой сусветнай вайны, перыядычна вяртаючыся на кароткі час на радзіму. Памёр на сваёй віле ў Правансе.

На беларускую мову асобныя творы Перса пераклалі Андрэй Хадановіч (у зб. «Разам з пылам»), Любоў Філімонава.

Літаратура

Катэгорыя:Франкамоўныя паэты Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Дыпламаты Францыі Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Бардо