thumb|Фартыфікацыі замка thumb|Брама Фрыдрыха thumb|Брама Рудольфа Замак Лінца (Лінцскі замак, Лінцэр Шлос, ) — сярэднявечная крэпасць у горадзе Лінц, якая стаіць на беразе Дуная.
Гісторыя Першыя па часе пабудовы паўсталі, верагодна, у VIII стагоддзі. Замак упершыню згадваецца ў 799 годзе.
З 1477 года замак на працягу васьмі гадоў быў рэзідэнцыяй імператара Фрыдрыха III, які грунтоўна яго перабудаваў.
У 1600 года падчас праўлення караля Рудольфа II замак быў перабудаваны і пашыранын па праекце галандскага архітэктара Антона Муйса.
У 1800 годзе замак быў пашкоджаны моцным пажарам. У часы Напалеонаўскіх войнаў служыў лякарняй, з 1811 года выкарыстоўваўся як турма, у 1851—1945 гады — як казарма.
У 1953—1963 гады замак рэканструяваны, пасля чаго на яго тэрыторыі размясціўся Зямельны музей Верхняй Аўстрыі, экспанаты якога распавядаюць аб культуры гэтага рэгіёну.
Будынкі, якія захаваліся У цяперашні час захаваліся фрагменты сярэднявечных пабудоў — некалькі бастыёнаў, фрагменты сцен і брамы: Брама Фрыдрыха — Фрыдрыхстор (), пабудаваная ў XV стагоддзі. На браме Фрыдрыхсдор высечана герб Фрыдрыха і дэвіз-анаграмы A.E.I.O.U. (:de:A.E.I.O.U.). Брама Рудольфа — Рудальфстор (), пабудаваная ў 1600 годзе.
Спасылкі Лінц Linz Castle
Катэгорыя:Замкі Аўстрыі Катэгорыя:Лінц