Фёдар Мікула́еў (Фёдар Мікалаеў) — гравёр і ювелір 2-й паловы XVII стагоддзя, «чаканнай і чэрневай справы майстар». Выхадзец з Дуброўна (сучасны горад у Віцебскай вобласці Беларусі).
З 1663 года працаваў у Сярэбранай палаце (Аружэйная палата) Маскоўскага Крамля. У 1669 годзе зрабіў чаканныя абклады абразоў, посуд і іншае начынне для маскоўскіх храмаў. Сярод іншых работ: чаканныя арлы да панцыраў і посуд для царскага двара, гравіраваныя дзяржаўныя пячаткі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Сучасная беларуская мова. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 07-01 «Англійская мова. Беларуская мова і літаратура» / Склад. і агул. рэд. С. М. Лясовіч. — Наваполацк: УА «ПДУ», 2009. — С. 59. — 314 с.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Катэгорыя:Ювеліры Катэгорыя:Гравёры Катэгорыя:Постаці Масквы