Томас Майн Рыд (анг.: Thomas Mayne Reid; — ) — англійскі пісьменнік, аўтар прыгодніцкіх раманаў і твораў для дзяцей і юнацтва, частка з якіх была апублікавана пад псеўданімам «Капітан Майн Рыд».
Біяграфія
Бацька будучага аўтара прыгодніцкіх раманаў быў пастарам. Атрымаўшы адукацыю ў Белфасце, Майн Рыд вырашае ехаць у ЗША, дзе як журналіст удзельнічаў у Мексіканскай вайне 1846—1848 гадоў. Гэтыя падзеі былі пакладзеныя ў аснову шэрагу раманаў, у тым ліку «Вершніка без галавы» (The Headless Horseman). Атрыманае на вайне раненне стала вынікам таго, што апошнія гады жыцця Майн Рыд не мог рухацца без мыліц.
У Савецкім Саюзе карыстаўся папулярнасцю, у той час як у Ірландыі і ЗША ў ХХ ст. быў ужо амаль невядомы.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Аўтары прыгодніцкай літаратуры