Сухадро́ўка, Суходраўка (у верхнім цячэнні Ольша) — рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 66 км. Плошча вадазбору 519 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Густата рачной сеткі 0,5 км/км².

Назва Літоўскі гідронім Saus-drãvas даследчык літоўскай гідраніміі А. Ванагас тлумачыў як складзены з двух складнікаў. Першы - літоўскае sausas «сухі». Другі складнік - роднасны стараіндыйскаму draváh «бег», drávati «бяжыць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 90—91, 292..

Той жа корань у літоўскіх гідронімах Dravinė, San-drava. Ад гідранімічнага кораня *drowos і шэраг стараеўрапейскіх гідронімаў тыпу Dravos, Drava; далей да індаеўрапейскага *dreu- "бегчы, ступаць"J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 204-206.H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 44-45.. Лексікі ад гэтага кораня, апроч як слядоў у гідронімах, вядомыя на сёння балцкія мовы не захавалі.

Паблізу Сухадроўкі працякае рэчка Адроў. Даследчык верхнедняпроўскай гідраніміі Ул. Тапароў бачыў у яе назве той жа корань Drav-, да якога прыстаўленае другаснае А-В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 175. (хоць быў і іншы погляд на Адроў, Р. Агеевай).

Рака Сухадроў ёсць і на Павоччы (цяпер "Суходрев", але на карце XVIII ст. "Суходров"). У тым жа рэгіёне недалёка адна адной рэкі Сухая Табала і Мокрая Табала, Сухая Палацебня і Мокрая Палацебня.

Асноўныя прытокі Праваруч: Выдрэя, Ласасіна, Каменка. Леваруч: рака Ардзяжанка, Рудніца.

Гідраграфія Пачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Свірбы Лёзненскага раёна, вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Кузьмянцы Віцебскага раёна.

Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім цячэнні — Лучоскай нізіны.

Азёрнасць вадазбору менш 1 %, найбольшае возера — Шэлахава.

Даліна трапецападобная (шырыня 300—600 м, ёсць звужэнні да 50 м), ніжэй упадзення ракі Ласасіна невыразная. Абалона чаргуецца па берагах, у высокай плыні месцамі адсутнічае, пераважная шырыня 100—300 м.

Рэчышча вольна меандруе, умерана звілістае, у сярэдняга цячэння моцна звілістае, паміж вёскамі Стасева і Вялікая Выдрэя Лёзненскага раёна парожыстае.

Уздоўж ракі населеныя пункты Стасева, Мерзлякова, Вялікая Выдрэя, Высачаны, Шапечына, Кузьмянцы і інш.

Крыніцы

Літаратура

Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971

Ліст карты N-36-26. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Віцебскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лёзненскага раёна Катэгорыя:Прытокі Лучосы