Нямецкі нацыянальны тэатр і Дзяржаўная капэла ў Веймары () — самы вядомы тэатр Веймара, які аб'ядноўвае, як вынікае з назвы, дзве арганізацыі: тэатр і аркестр. Нямецкі нацыянальны тэатр мае ў горадзе ў цэлым шэсць сцэнічных пляцовак. Тэатр часта гастралюе па Германіі і іншых нямецкамоўных рэгіёнах і выступае ў электронных сродках інфармацыі. Перад будынкам усталяваны помнік Гётэ і Шылеру.

Спасылкі

Сайт тэатра

Катэгорыя:Тэатры Германіі Катэгорыя:Веймар Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў стылі неакласіцызм