Навагру́дак (; ), часта Нава́градак () — горад ва ўсходняй частцы Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Навагрудскага раёна. На Навагрудскім узвышшы за 162 км на ўсход ад Гродна, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі Ліда—Баранавічы.
Назва Летапісныя варыянты назвы горада — Новогород, Новгородок, Новогородок, Новый Городок і інш., сведчаць пра існаванне паблізу старога «горада» — цэнтра акругі, якім, магчыма, было цяперашняе гарадзішча Радагошча. Найраннейшыя летапісы (XIII ст.) называюць паселішча Новогород, часта ў форме скланення «к Новъгородоу» (да Ноўгарада), памяншальны суфікс -к- перыядычна дававалі ўжо тым часам, прычыны гэтага не ясныя.
У старажытнай назве «Новъгородок» скланяліся абедзве часткі, у летапісах засведчаны словаформы Н Новъгородок, Р Новагородка, Д Новугородку, В Новъгородок, М (у) Новегородце, Новегородцэ, Новегородцы, ТК не сустракаюцца.
Мясцовы жыхары і цяпер ужываюць назву «Нава́градак», асабліва людзі старэйшага ўзросту. Месца націску зафіксавана ў выданні «Трыбунала абывацелям Вялікага Княства Літоўскага» (Вільня, 1586), дзе пазначана друкаваным спосабам «в Нова́городку».
Цяперашняя афіцыйная назва «Навагру́дак» па сутнасці польская «Nowogródek» (чытаецца як «Новокгру́дэк»), вымаўляная на беларускі лад. Да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай справаводства на (стара)беларускай мове не ажыццяўлялася ўжо амаль сто гадоў. Расійскія ўлады засталі бягучую дакументацыю па-польску, таму назва, захаваўшы асноўныя рысы польскай фанетыкі, трапіла ў расійскія дакументы ў форме «Новогру́док». Пазней, ужо з расійскіх дакументаў, назва ў гэтай форме перайшла ў беларускае справаводства. Часам паходжанне назвы «Навагрудак» выводзяць ад «груд / груда / грудок» (камяк усохлай ці ўмёрзлай зямлі, або ўзгорак), што заснавана на народнай этымалогіі, але навуковага абгрунтавання не мае.
Сімволіка
Герб Навагрудка зацверджаны 18 марта 1595 года каралём Жыгімонтам Вазам: «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала ў чорным узбраеньні з крыламі за сьпінай; у правай руцэ меч, у левай — шалі».
Сучасны герб і сцяг горада і Навагрудскага раёна зацверджаны Наваградскім райвыканкамам 16 мая 2001 года, афіцыйны блазон: «У чырвоным полі „барочнага“ шчыта фігура Св. Міхала Арханёла ў чорным панцыры з крыламі за спіной, які стаіць на зялёнай зямлі. У правай руцэ ў яго меч, у левай — шалі»Рашэнне сесіі Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў ад 16 мая 2001 г. № 70..
Гісторыя
Ранні перыяд Некаторыя даследчыкі, спрабавалі атаясняць Наваградак з Немаградам (Νεμογαρδάς), які згадвае Канстанцін Барвянародны у сярэдзіне X ст. у працы «Пра кіраванне імперыяй» як месца княжання будучуга кіеўскага князя Святаслава (Сфендаслава). М. Таўбе і А. А. Васільеў грэцкае слова «Νεμογαρδάς» спрабавалі вывесці да гідроніма Нёман і рэканструявалі назву як «Niemengrad» — горад на НёманеTaube M. Rome et la Russie avant l’invasion des Tatars: IXe-XIIIe siècle. Paris, 1947.T. I. P. 111—112.Vasiliev A. A. The Second Russian Attack on Constantinople // Dumbarton Oaks Papers. 1951. Vol. 6.P. 179.. Аднак цяпер агульнапрынята лічыць, што Немаград гэта згадка Ноўгарада, дзе і пазнейшым часам звычайна князявалі старэйшыя сыны вялікіх князёў кіеўскіх, згадку трактуюць як указанне, што Святаслаў сядзеў у Ноўгарадзе пры жыцці свайго бацькі, кіеўскага князя ІгараКонстантин Багрянородный. Об управлении империей. Глава 9. Комментарий..
Паводле легендарнай часткі «Хронікі Быхаўца», Наваградак заснаваны Гердзівілам, сынам жамойцкага князя Монтвіла, унукам Гімбута, праўнукам Кунаса і прапраўнукам міфічнага Палямона. Монтвіл паслаў сына Гердзівіла, дазнаўшыся, што «Цар Батый» «разагнаў рускіх князёў» і землі, якія тыя захапілі, цяпер можна апанаваць самім. Разам з Гердзівілам пайшлі тры Монтвілавы «паны радныя»: Грумпюс, Эйкшыс і Гроўжыс (яны заснавалі Ашмяны, Эйшышкі, Граўжышкі). Яны «зайшлі за раку Вяллю, і потым перайшлі раку Нёман і знайшлі ў чатырох мілях ад ракі Нёмана гару красную, і спадабалася ім, і ўчынілі на ёй горад і назвалі яго Ноўгародак». Пасля Гердзівіла ў Ноўгарадку княжыў яго сын Мінгайла, а потым Мінгайлаў сын СкірмунтСписокъ Быховца // Полное собранiе русскихъ лѣтописей. — С.-Петербургъ, 1907. — Т. 17. — С. 477—479.. Звесткі з «Палямонавага наратыва» лічацца легендарнымі.
Першыя летапісныя згадкі Наваградка звычайна адносяць да 1005, 1044, 1116 або 1254 гадоў. Згадка як пра «Ноўгарад» пад 1005 годам паходзіць з фальсіфіката XIV-XV ст. — «устаўнай граматы кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча» на заснаванне Тураўскай епархіі, якую лічаць неверагоднай. Думку, што паведамленне з 1044 года пра будаўніцтва «новага горада» кіеўскім князем Яраславам і яго паход «на Літву» адносіцца да Навагрудка, выказаў яшчэ Васіль Тацішчаў. Такое меркаванне заснавана на скажэнні ў позніх Наўгародскім 4-м і Сафійскім 1-м летапісах пад 1044 годам: «ходи Ярослав на Литву, а на весну заложил Новгород и сделал и»Новгородская четвертая летопись // ПСРЛ. — Петроград, 1915. — Т. 4. — Ч. 1. — Вып. 1. — С. 116.Софийская первая летопись // ПСРЛ. — С-П., 1851. — Т. 5. — С. 127.. У арыгінале, ранейшым і паўнейшым Наўгародскім 1-м летапісе старэйшага ізводу, тэкст даецца як «В лето 6552 . Ходи Ярослав на Литву; а на весну же Володимир заложи Новъгород и сдела его»Новгородская первая летопись. — М.-Л., 1950. — С. 180.. Таму можна сцвярджаць, што паведамленне 1044 года адносіцца да будаўніцтва новых умацаванняў у НоўгарадзеБаранаускас Т. Новогрудок в XIII в.: история и миф // Castrum, urbis et bellum: зборнік науковых прац: прысвячаецца памяці прафесара Міхася Ткачова, Баранавічы, 2002, с. 29-44..
Паводле матэрыялаў археалагічных даследаванняў, паселішча на месцы Навагрудка ўзнікла ў канцы X ст., а гарадскія ўмацаванні — да сярэдзіны XI ст. Археалагічныя раскопкі Фрыды Гурэвіч у розных месцах горада багатыя знаходкі — візантыйскае шкло, упрыгожанні, рэшткі дома баярына з распісанымі фрэскамі сценамі і падвеснымі маслянымі ліхтарамі і іншае. Тым часам Замкавая гара была яшчэ адным цэлым пагоркам. Дакладна невядома, ці ўся яе пляцоўка была абнесена ўмацаваннямі або дзядзінец займаў толькі частку, а астатняя была пасадам.
У XII ст. горад складаўся ўжо з дзядзінца і вакольнага горадаГісторыя Навагрудка — з глыбінь вякоў да нашых дзён = История Новогрудка — из глубин веков до наших дней / М. П. Касцюк [ и др.]; гал. рэд. М. П. Касцюк. — Мн.: Белстан, 2014. — 591 с. — ISBN 978-985-6944-51-5 — С. 71.. На думку А. Назарэнкі, не пазней за 1141 год Навагародак стаў адным з удзелаў Гарадзенскага княства. Першым князем быў адзін з сыноў гарадзенскага князя Усеваладкі, напэўна, Барыс або Глеб. Пры іх пабудавана Барысаглебская царква. Пад 1237 годам згадваецца навагародскі князь Ізяслаў, залежны ад галіцкага князя Данілы.
Час Вялікага Княства Літоўскага У гэты перыяд, паводле летапісных сведчанняў, Наваградак зведваў напады галіцка-валынскіх князёў і ардынцаў (1255, 1274, 1278), ордэнцаў (1314, 1321, 1341, 1390, 1394), крымскіх татараў (1505—1506), маскоўцаў (1518, 1534).
У канцы 1240-х — пачатку 1250-х гадоў Навагародак перайшоў пад уладу літоўскага князя Міндоўга, саюзніка галіцкага князя Данілы. Акалічнасці пераходу не вядомы, напэўна, горад быў адной з галоўных рэзідэнцый Міндоўга, а намеснікам там яго сын Войшалк. Такім чынам, Навагародак быў буйнейшым і адным з асноўных цэнтраў дзяржавы часу яе ўтварэння. Спрэчкі паміж Міндоўгам і яго родзічамі, якія знайшлі прытулак у галіцкага князя Данілы, сталі прычынай вялікай вайны з Галіцка-Валынскім княствам і вымусілі Міндоўга да саюзу з Лівонскім ордэнам.
У 1252 годзе Міндоўг разам з жонкай Мартай ахрысціліся паводле каталіцкага абраду і ў 1253 годзе каранаваны ад імя Папы Інакенція IV. Паводле адной з версій Мацея Стрыйкоўскага, каранацыя адбылася «ў полі за Наваградкам», што часта дае падставу лічыць горад першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага, аднак, няма пэўнасці ці была сталіца ў тагачаснай дзяржаве наогул. З гэтымі падзеямі часта звязваюць знойдзены ў Наваградку рэдкі артэфакт — гэтак званы . Выказвалася думка, што кубак падораны Папам або нейкім манархам і быў каранацыйнай інсігніяй Міндоўга, што ў сваю чаргу падаецца аргументам за Наваградак як месца каранацыі. Кубак, аднак, знойдзены ў комплексе жылога дома, які функцыянаваў у другой палове XII ст.
У 1254 годзе Міндоўг заключыў мір з Галіцка-Валынскім княствам, паводле якога Войшалк пайшоў у манастыр, а Навагародак перададзены князю Раману Данілавічу. Неўзабаве Войшалк заснаваў паблізу Наваградка ўласны манастыр, цяпер вядомы як Лаўрышаўскі. Пасля разрыва міру (1258) Войшалк выйшаў з манастыра і зноў княжыў у Наваградку. У 1260 годзе Міндоўг вярнуўся да язычніцтваЖлутка А. Міндаў кароль Літовіі ў дакумэнтах і сведчаньнях. — Мн., 2005.. Пасля забойства Міндоўга восенню 1263 года, вялікім князем стаў Войшалак, але неўзабаве памёр, перадаўшы Навагародак і ўсю дзяржаву князю Шварну Данілавічу. Памяць пра Міндоўга ў сучасным Навагрудку — Гара Міндоўга, нібыта месца яго пахаваня.
У 1274 годзе галіцкі князь Леў Данілавіч з татарскім атрадам Ягурчына захапіў і спаліў пасад Наваградка, але замка ўзяць не здолеў. У 1314 годзе пасад спаліла ордэнскае войска пад камандаваннем вяліка магістра Генрыха фон Плоцке, але замка ўзяць не здолела. З 1316 года Навагрудак цэнтр самастойнай Літоўскай мітраполіі, якая ахоплівала праваслаўную царкву ВКЛ і ГаліцыіChodynicki K. Kościól prawosławny a Rzeczpospolita Polska. Zarys historyczny 1370—1632. — Warszawa, 1934. (перавыданне: Białystok, «Orthdruk», 2005).. У 1323 годзе вялікі князь Гедзімін пабудаваў у горадзе францысканскі касцёл. 3 1329 года Наваградак сталіца ўдзельнага княства Карыята Гедзімінавіча, у яго часы Замкавая гара была разрэзана ровам на дзве часткі — Замкавую і Малы Замак, напэўна, каб будаваць каменныя ўмацаванні меншага перыметру. Пасля 1358 года Наваградак удзел Фёдара Карыятавіча. Каля 1364 года княства падзелена паміж вялікімі князямі Альгердам і Кейстутам. З 1386 года было адным з удзелаў Карыбута-Дзмітрыя Альгердавіча. У 1391 годзе ордэнскія войскі пад кіраўніцтвам вялікага магістра Конрада фон Валенродэ спалілі Наваградак, але замка ўзяць не здолелі. 3 1392 года Навагрудак перайшоў у дамен вялікіх князёў літоўскіх. У 1394 годзе ордэнцы зноў прыходзілі пад горад, наваградцы самі спалілі пасад, а замак ордэнкія войскі ўзяць не здолелі.
У канцы XIV — пачатку XV ст. вялікі князь Вітаўт пасяліў у ваколіцах Навагрудка татар. У 1415 годзе ў Навагрудку на саборы праваслаўных епіскапаў мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Русі быў абраны Рыгор Цамблак. Сабор дэ-факта абвясціў аўтакефалію праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама рэфармаваў яе ўнутраны парадак. Праз татарскую пагрозу Кіеву, Наваградак абраны рэзідэнцыяй мітрапалітаў Кіеўскіх і ўсяе Русі, мітрапалічы палац месціўся супраць саборнай Барысаглебскай царквы. У 1422 годзе ў Навагрудку ў заснаваным Вітаўтам фарным касцёле адбыўся шлюб польскага караля Ягайлы і княжны Соф’і Гальшанскай, даўшы пачатак дынастыі Ягелонаў. У 1428 годзе вялікі князь Вітаўт запісаў княства ў вена сваёй жонцы Ульяне. У 1444 годзе вялікі князь Казімір Ягелончык даў Наваградскай зямлі земскі прывілей.
У 1504 годзе у Наваградку сабраліся Паны-Рада, гэтым часам пад горад з’явіліся татарскія загоны, спаліўшы перад тым Слуцк, абарону ўзначальваў наваградскі намеснік Альбрэхт Гаштольд і гараднічы Маскевіч. Урэшце татар адагналі і разбілі каля Прыпяці Станіслаў Кішка, Альбрэхт Гаштольд, Юрый Неміровіч і князь Сямён Алелькавіч. У студзені 1507 года ўтворана Новагародскае ваяводства ў складзе Навагрудскага, Слонімскага і Ваўкавыскага паветаў, навагрудскаму ваяводу як ваеннаму кіраўніку падначальвалася таксама Слуцкае княства. На сойме ў Берасці 26 ліпеня 1511 года вялікі князь Жыгімонт Стары даў Навагрудку прывілей на магдэбургскае права (пацверджана ў 1562, 1595 і 1776). У 1568 горадзе ў горадзе было 10 цэркваў. У XVI ст. Навагрудак адзін з цэнтраў Рэфармацыі, у сярэдзіне XVI ст. у заснаваны кальвінісцкі збор.
ВКЛ у перыяд Рэчы Паспалітай