Гусь-гуменніца (Anser fabalis) — птушка з сямейства Качыныя.

Агульная характарыстыка Гусь-гуменніца — буйная птушка буравата-шэрай афарбоўкі, які нагадвае шэрую гусь. Дзюба чорная з аранжавай палоскай пасярэдзіне. Ногі аранжава-жоўтыя. Маладыя птушкі са светла-жоўтымі нагамі і чорнай дзюбай. Самец і самка не адрозніваюцца па афарбоўцы, аднак самка некалькі драбней. Маса цела вагаецца ад 2,5 да 4,5 кг і вышэй. Даўжыня цела 66-90 см, размах крылаў 142—175 см.

Распаўсюджванне Гусь-гуменніца насяляе тундру і тайгу Еўразіі ад Грэнландыі да Далёкага Усходу.

Зімуе на марскіх узбярэжжах Сярэдняй Еўропы і Азіі, на Чорным і Міжземным морах, часткова ў Сярэдняй Азіі, у Японіі і паўднёва-ўсходнім Кітаі.

На Беларусі звычайны від у час транзітных міграцый.

Асаблівасці біялогіі Гняздо на сухім грунце або купіне, у ямцы або на ўтаптанай сухой расліннасці; чашападобнае, з сухой расліннасці, па краях гнязда пух і пер’е наседжваючай самкі

Яйкі (3-4) пераважна падоўжаныя, брудна-белыя. Памеры: 82 х 56 мм.

Падвіды Адрозніваюцца дзве групы падвідаў. Пашыраныя ў тундры: A. f. rossicus, A. f. johanseni, A. f. serrirostris — Новая Зямля. Пашыраныя ў тайзе: A. f. fabalis, A. f. middendorffii — ад паўночнай Скандынавіі да Урала.

Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия — М.: Лабиринт-пресс Ганзак Я. Иллюстрированная энциклопедия птиц — Прага: Артия, 1974. Жизнь Животных. Т. 6. Птицы — М.: Просвещение, 1986.

Катэгорыя:Гусі