Сэр Уільям Рамзай, таксама Уільям РэмзіВарыянты напісання прозвішча Рамзай і Рэмзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.301. (; ,  — , Хай-Уікам) — англійскі хімік і фізік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1888), прэзідэнт Лонданскага хімічнага таварыства (1907—1909). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1904).

Біяграфічныя звесткі Вучыўся ва ўніверсітэтах Глазга (1866—70), Гайдэльберга і Цюбінгена (доктар філасофіі; 1872). 3 1872 ва ўніверсітэце Глазга, з 1880 прафесар Брыстальскага, у 1887—1913 — Лонданскага ўніверсітэтаў.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па фізічнай, арганічнай і неарганічнай хіміі, гісторыі хіміі і фізікі. Адкрыў аргон (1894, разам з Дж. У. Рэлеем), неон, крыптон і ксенон (1898, разам з М. Траверсам). Вылучыў гелій з газаў клевіту (разнавіднасць уранавай смаляной руды; 1895). Вызначыў месца інертных газаў у перыадычнай сістэме хімічных элементаў (1900, адначасова з Дз. Мендзялеевым). Эксперыментальна назіраў самаадвольны радыеактыўны распад радыю і радону з утварэннем гелію (1903, разам з Ф. Содзі).

Катэгорыя:Вучоныя Вялікабрытаніі