Марыя Юзэфа фон Габсбург (, ; , Вена, Свяшчэнная Рымская імперыя — , Дрэздэн, Курфюрства Саксонія) — эрцгерцагіня аўстрыйская, каралева польская, вялікая княгіня літоўская, княгіня-электарка саксонская, жонка Аўгуста IIІ Прыгожага. З дому Габсбургаў.

Біяграфія Была дачкой нямецкага імператара Іосіфа І Габсбурга і Амаліі Вільгельміны фон Браўншвайг-Каленберг. Лічылася спакаеміцай свайго дзядзькі імператара Карла VI, але пасля нараджэння ў таго дачкі Марыі Тэрэзіі пазбавілася гэтага права.

Шлюб паміж Марыяй Юзэфай і Аўгустам адбыўся 20 жніўня 1719. Каранаваная на сталец Рэчы Паспалітай 20 студзеня 1734 года. Ад 1740 года спрабавала зрабіць мужа нямецкім імператарам, для чаго намагалася стварыць саюз супраць Прусіі. З пачаткам Сямігадовай вайны ў адрозненне ад мужа засталася ў акупаваным Дрэздэне, дзе памерла ад апалектычнага ўдару. Пахаваная там у Саборы Святой Тройцы.

Была вельмі рэлігійнай, шмат дапамагала езуітам. Перадавала кляштарам і касцёлам шматлікія каштоўнасці.

Марыя Юзэфа разам з мужам мела 14 дзяцей.

Спасылкі

Катэгорыя:Княгіні і каралевы польскія Катэгорыя:Вялікія княгіні літоўскія