Ёнас Басанавічус (; нар. 23 лістапада 1851 г. у Ашкаболях, пам. 16 лютага 1927 г. у Вільні) — літоўскі доктар, першы галоўны рэдактар газеты «Аўшра», патрыярх літоўскага нацыянальнага Адраджэння, адзін з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы.

Біяграфія Сям’я Ёнас Басанавічус нарадзіўся ў 1851 годзе ў сям’і заможных сялян. Калі Ёнас падрос, бацькі пачалі клапаціцца пра яго адукацыю, спачатку Ёнас навучаўся ў вясковага настаўніка — дарэктара, пазней ён быў прыняты ў . Правучыўшыся там толькі першы семестр, ён паспрабаваў паступіць у мар’ямпальскае гарадское вучылішча. Аднак іспытаў не здаў і заставаўся яшчэ на год вучыцца ў Лукшыцкай пачатковай школе. У 1868 годзе быў прыняты ў чатырохкласае гарадское вучылішча ў Мар’ямпалі. У 1873 годзе пасля заканчэння чатырох класаў Мар’ямпальскага вучылішча, Ёнас Басанавічус супраць волі бацькоў, якія настойвалі, каб той працягнуў навучанне ў , паехаў працягваць вучобу ў Маскву.

Маскоўскі ўніверсітэт У 1873 г. паступіў на гістарычна-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але ўжо ў 1874 г. восенню, атрымаўшы навуковую стыпендыю, перавёўся на медыцынскі факультэт. 11 чэрвеня 1879 скончыў універсітэт і атрымаў права на практыку лекара.

Культурна-палітычную дзейнасць пачаў яшчэ ў час навучання ў Маскоўскім універсітэце. Даследаваў гісторыю Літвы, літоўскую культуру, мову, збіраў фальклор, клапаціўся пра народную асвету, агітаваў за скасаванне забароны на літоўскі друк. У 1874 г. падрыхтаваў лемантар на літоўскай мове, але не атрымаў дазволу на яго друк.

Жыццё ў Балгарыі і Чэхіі

Па дамоўленасці з балгарскім урадам у студзені 1880 выехаў у Балгарыю. У 1879—1882 быў дырэктарам шпіталя і ўрачом у Лом-Паланцы (Мантанская вобласць). Маючы сталую працу, ён працягваў займацца літоўскай справай: пісаў артыкулы для літоўскіх газет — «» і «Naują Keleivį». Прабыўшы ў Балгарыі да 1882 г., ён пакінуў Лом-Паланку і ненадоўга вярнуўся ў Літву, дзе ініцыяваў выданне газеты «Аўшра» (), пасля чаго пераехаў у Прагу, дзе працягнуў навучанне на лекара.

Са снежня 1882 г. па люты 1884 г. жыў у Празе, дзе з некалькімі супрацоўнікамі падрыхтаваў да друку першы нумар «Аўшра». У Празе ён арганізаваў выданне першага нумару літоўскай газеты, які выйшаў у 1883 г. у Рагніце. У ім ён напісаў і знакамітую прамову да гэтага нумара — Маніфест адраджэння літоўскага народа. Аўшра пісала, што народ жыве да таго часу, пакуль жывая яго мова. У першым нумары выдання выкарыстаў лацінская эпіграф: «Homines historiarum ignorari sunt pueri» (Людзі, якія не ведаюць гісторыі, застаюцца дзяцьмі). Пазней Басанавічус змяніў літоўскі правапіс: на старонках рэдагаванай ім газеты ён замяніў польскія «sz» і «cz» чэшскімі «š» i «č».

Адначасова ў легальным расійскім друку ён даводзіў непатрэбнасць літоўскай забароны друку да расійскай улады, накіраваў імператару петыцыю, у якой прасіў легалізаваць часопіс «Аўшра».

Таксама ў Празе ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, чэшскай немкай Габрыэляй Элеанорай Мол. Яны пажаніліся 15 красавіка 1884 г. у Вене.

Праз фінансавыя праблемы Басанавічус быў вымушаны вярнуцца ў Балгарыю. Спачатку ён быў прызначаны ў мястэчка , адкуль яго пазней перавялі назад у Лому. Аднак другі перыяд яго жыцця ў Ломе быў не такім шчаслівым: на Басанавічуса напалі, у яго двойчы стрэлілі, але раненні не былі смяротнымі. Прычыны гэтага здарэння засталіся нераскрытымі. Мяркуецца, што матывы замаху былі палітычныя.

У 1889 жонка Ё. Басанавічуса Элеанора памерла ад сухотаў. Гэтая страта яшчэ больш пагоршыла і без таго паслабленае здароўе Басанавічуса. Пасля смерці Элеаноры, Басанавічус у 1892 пераехаў у горад Варна. Там, нягледзячы на хваробу, вывучаў матэрыялы архіваў і бібліятэк, шукаў звесткі пра мінулае Літвы.

У 1891 г. прыняў балгарскае грамадзянстваAlgirdas Banevičius. 111 Lietuvos valstybės 1918—1940 politikos veikėjų: enciklopedinis žinynas. Vilnius: Knyga, 1991, 40 p. ISBN 5-89942-585-7., і з 1893 працаваў прыдворным урачом балгарскага князя .

Дзейнасць у Літве

Пачатак у 1904 годзе руска-японскай вайны даў магчымасць Басанавічусу вярнуцца на Радзіму. 31 ліпеня 1905 г. ён па Нёмане прыбыў у Каўнас, а на наступны дзень паехаў у Вільню. Знаходзячыся ў Вільні, ён неўзабаве пазнаёміўся са шматлікімі літоўскімі інтэлектуаламі.

Намаганнямі Ёнаса Басанавічуса былі арганізаваны археалагічныя раскопкі ў розных месцах Літвы, аказваўся супраціўленне спробе расійскіх чыноўнікаў выкарыстаць замкавую вежу Гедзіміна як частку гарадскога водаправода. Пры падрыхтоўцы ў 1905 , Ёнас Басанавічус узначаліў яго арганізацыйны камітэт.

25 верасня 1907 Ёнас Басанавічус заснаваў , якім кіраваў да 1927, рэдагаваў выданне таварыства часопіс «» (). У 1911 стаў адным з заснавальнікаў акцыянернага таварыства «Vilija». Улетку 1913 года Ёнас Басанавічус і на некалькі месяцаў выехалі ў Амерыку, выступаючы там з лекцыямі, збіралі ахвяраванні на будаўніцтва Народнага дому.

18 верасня-22 верасня 1917 года ў Вільні адбывалася канферэнцыя прадстаўнікоў літоўскага народа, на якой была абрана Літоўская Тарыба. 16 лютага 1918 здзейснілася доўгачаканая мара Ёнаса Басанавічуса — 20 членаў Тарыбы Літвы пад яго старшынствам абвясцілі незалежнасць Літвы. Ёнас Басанавічус першым падпісаў Акт аб незалежнасці.

Пасля бунта Жалігоўскага Вільня ў 1922 годзе ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. Нягледзячы на гэта і на разрыў дыпламатычны адносін Польшчы і Літвы, Ёнас Басанавічус застаўся жыць у Вільні. У 1924 годзе ён стаў ганаровым сябрам Нацыянальнай літоўскай студэнцкай арганізацыі «». 16 лютага 1927, калі ўся Літва радасна святкавала дзявятую гадавіну незалежнасці Літвы, а 18-й гадзіне 50 хвілін Ёнас Басанавічус памёр. У Літве была аб’яўлена 5-дзённая жалоба. Пахаванне адбылося 21 лютага ў Вільні, на пахаванне польскімі ўладамі была запрошана дэлегацыя з ЛітвыII Rzeczpospolita i Litwa. Trudne sąsiedztwo. Ёнас Басанавічус быў пахаваны на могілках Росы.

Навуковая і публіцыстычная дзейнасць

Напісаў каля 40 даследаванняў па гісторыі, археалогіі, гісторыі культуры, этнаграфіі, фалькларыстыцы, лінгвістыцы, медыцыне, каля 140 разнастайных артыкулаў. Складаў і выдаваў зборнікі фальклору. Ё. Басанавічус таксама арганізаваў Літоўскае навуковае таварыстваŽurnalistikos enciklopedija. — Vilnius: Pradai, 1997. — 58-59 psl..

Друкаваўся з 1885 г. Публікаваў працы і артыкулы, прысвечаныя гісторыі літоўцаў, археалогіі, этнаграфіі, гісторыі культуры, асобным галінам мовазнаўства, літоўскаму фальклору. Выдаваў матэрыялы да біяграфій літоўскіх пісьменнікаў, іх успаміны, эпісталярную спадчыну, а таксама зборнікі літоўскага фальклору.

Працаваў у шматлікіх літоўскіх перыядычных выданнях («Vіlnіаus žіnіоs», «Вільціс» і інш.), таксама ў балгарскіх газетах і літоўскай газеце на польскай мове «Lіtwa», у расійскіх і нямецкіх навуковых выданнях. Карыстаўся псеўданімамі і крыптанімамі A. B., Bassianis, Birsztonas, J. Sapalius і інш.

Ушанаванне памяці За заслугі перад Літвай Ё. Басанавічусу пры жыцці была прызначана дзяржаўная пенсія. Каўнаскі Універсітэт Вітаўта Вялікага абраў яго сваім ганаровым сябрам і прафесарам. Пасля смерці Басанавічуса, Каўнаскі ваенны шпіталь, дзе ён лячыўся, быў названы яго імем. Шматлікія гарады ўвекавечылі яго памяць помнікамі і бюстамі, з’явіліся вуліцы, плошчы, паркі і розныя грамадскія будынкі, названыя імем Ёнаса Басанавічуса. Першы помнік Ё. Басанавічусу быў усталяваны ў 1923 г. у садзе . У адкрыцці помніка (скульптар ) прымаў удзел сам «Патрыярх нацыі», як яшчэ пры жыцці ўвекавечылі літоўцы Ёнаса Басанавічуса. Пазней яго выява была намалявана на купюры ў 50 літаў.

Са шматлікіх вуліц імя Ё. Басанавічуса найбольш вядомая ў Літве знаходзіцца ў Паланзе, дзе ў пачатку вуліцы знаходзіцца помнік Ёнасу Басанавічусу (скульптар Ю. Зікарас).

з вялікім дубовым гаем знаходзіцца на малой радзіме Ёнаса Басанавічуса ў .

Бібліяграфія

Lietuviškos pasakos, tautosakos rinkinys, 2 d., 1898—1902 m. Ožkabalių dainos, 2 t., 1902 m. Iš gyvenimo vėlių bei velnių, 1903 m. Lietuviškos pasakos įvairios, 4 d., 1903—1905 m. Lietuviškai-trakiškos studijos, 1898 m. Levas lietuvių pasakose ir dainose, išleista 1919 m. Apie trakų prygų tautystę ir jų atsikėlimą Lietuvon, 1921 m. Iš lietuvių gyvenimo 1915—1917 m. po vokiečių jungu, 1919 m. Rinktiniai raštai, 1970 m.

Перавыданні твораў Rinktiniai raštai («Выбраныя творы»). Vilnius: Vaga, 1970.

У мастацкай літаратуры У рамане «» Ёнас Басанавічус прадстаўлены ў якасці загадчыка кафедры алхіміі Вольнага Віленскага ўніверсітэта.

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі Юозас Б. Лаўчка. Біяграфія Басанавічуса на англійскай мове Сядзіба-музей Ёнаса Басанавічуса Ёнас Басанавічус (1851—1927) | lrs.lt Прадвеснікі нацыянальнага адраджэння

Катэгорыя:Палітыкі Літвы Катэгорыя:Гісторыкі Літвы Катэгорыя:Нарадзіліся 28 лістапада Катэгорыя:Фалькларысты Літвы Катэгорыя:Публіцысты Літвы Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілкавішкіскім раёне