Deus vult (; ) — покліч людзей падчас абвяшчэння першага крыжовага паходу Папам Урбанам II на Клермонскім саборы ў 1095 годзе.

Вытворная фраза Deus lo vult () — дэвіз Рыцарскага Ордэна Святога Гробу ў Іерусаліме, каталіцкага ваеннага ордэна.

Прыклады выкарыстання На пачатку мюнхенскага Піўнога путчу ў лістападзе 1923 года нямецкі пісьменнік Х’юстан Стывен Чэмберлен напісаў эсэ «Гэтага хоча Бог», у якім заклікаў немцаў далучыцца да путчу. У XXI стагоддзі покліч актыўна выкарыстоўваецца групамі хрысціянскіх правых, хрысціянскіх нацыяналістаў і белых супрэматыстаў, пераважна ў інтэрнэце. Камп’ютарная гульня Crusader Kings ад кампаніі Paradox Interactive мае дапаўненне Crusader Kings: Deus Vult.

Крыніцы

Катэгорыя:Лацінскія выслоўі Катэгорыя:Каталіцтва Катэгорыя:Гісторыя папства