Opel Kadett — сямейства кампактных аўтамабіляў. Выпускалася кампаніяй Opel у 1936—1940 і 1962—1991 гадах.

У 1992 годзе GM прыняла рашэнне ўніфікаваць абазначэнні мадэляў еўрапейскага рынку, таму імя Kadett для чарговага пакалення (Kadett F) было заменена на Opel Astra.

Kadett K36-K38 (1936—1940) thumb|250px Opel Kadett першага пакалення з’явіўся ў 1936 годзе. Створаны на базе Opel Olympia 1935 годаОфициальный сайт opel.de. История Opel, 1929—1938 . Пры гэтым, у мадэльным шэрагу кампаніі Kadett пазіцыянаваўся як сямейны аўтамабіль — просты і даступны, а Olimpia — як спартыўны і моладзевы. Машына прадавалася за прымальныя для многіх немцаў 2100 рэйхсмарак.

У адрозненні ад Olimpia, Kadett абсталёўваўся больш старым і маламагутным рухавіком ад мадэлі Р4. Гама афарбоўкі кузаваў Kadett была шырэй. У яе ўваходзіў седан у двух і чатырохдзверным выкананні, дзвухдзверны кабрыялет.

Заднепрывадны аўтамабіль адрозніваўся апорным кузавам і інтэграванымі ў яго фарамі. Гэта быў першы Opel, абсталяваны карбюратарам (ўласнай распрацоўкі) з падальным струменем.

У 1938 годзе адбыўся рэстайлінг Opel Kadett .

У 1940 грамадзянская вытворчасць была згорнута і перааснашчана для выпуску ваенных мадэляў грузавікоў Opel Blitz.

З 1936 па 1940 год было выпушчана 107.608 машын.

У 1947—1956 гадах савецкі Завод малалітражных аўтамабіляў у Маскве выпускаў аўтамабіль Масквіч-400 — аналаг чатырохдзвернага «Кадэт» у варыянце з незалежнай пярэдняй падвескай. «Масквічоў» было выраблена 247.439 штук.

Kadett A (1962—1965)

Распрацоўка новай малалітражнай мадэлі, якая павінна была скласці канкурэнцыю Фальксвагену Жук, пачалася ў 1957 годзе. Кодавае імя праекта TL 700 азначала, што вага аўтамабіля без нагрузкі не павінна была перавышаць 700 кг.

Прэзентацыя адбылася 20 жніўня 1962 года ў Русельсхайме.

Аўтамабіль меў кузаў дзвюхдзверны седан даўжынёй 3,94 м і шырынёй 1,47 м. Абсталёўваўся чатырохцыліндравым рухавіком з верхнім размяшчэннем клапанаў аб’ёмам 993 куб. см. магутнасцю 40 або 48 к.с., агрэгатаваным з механічнай чатырохступеньчатай цалкам сінхранізаванай каробкай перадач. Невялікая маса, усяго 670 кг, дазваляла аўтамабілю разганяцца да 120 км/г (у варыянта 40 к.с.). Мадыфікацыя з рухавіком 48 к.с. мела максімальную хуткасць 130 км/г, а на разгон да 100 км/г ёй патрабавалася 21,5 секунды.

Увесну 1963 года дэбютаваў універсал CarAvan.

У 1963 годзе на 33-м Міжнародным аўтасалоне ў Жэневе Opel прадставіў Kadett L. Гэтая мадыфікацыя адрознівалася ад стандартнай мадэлі афармленнем: па ўсёй даўжыні мелася храмаванае аздабленне ніжніх панэляў кузава, храмаваныя жолабы, адрозніваўся бампер, габарытныя агні. Быў багацейшым інтэр’ер: велюравыя дываны, іншая падушка сядзення, кольца на рулявым коле, гадзіннік, люстэрка для макіяжу ў пасажырскім сонцаахоўным брылі, прыпальвальнік, попельніца і іншае.

Кіраўніцтва GM дало рэзкую адзнаку зыходнаму дызайну Kadett A. быў распрацаваны новы дызайн пярэдняй часткі. У 1963 годзе новы знешні выгляд дэбютаваў на купэ, а з пачатку 1964 года новае аблічча атрымаў і Kadett L.

Серыйная вытворчасць Кадэтаў ажыццяўлялася на заводзе ў Бохуме. Ад 1963 года пачалася вытворчасць CKD-камплектаў для зборкі за мяжой. У 1964 годзе CKD-зборка складала 15 % ад агульнага аб’ёму экспарту. Аўтамабіль збіраўся на заводах у Бельгіі, Даніі, Партугаліі, Ірландыі, Паўднёвай Афрыцы, Філіпінах, Венесуэле, Уругваі, Перу і Коста-Рыцы.

Базавы Kadett каштаваў 5075 марак, версія L была даражэй на 500 DM.

Агулам за тры гады было выпушчана машын, з іх: базавых седанаў, універсалаў, купэ і седаны мадыфікацыі Lhttp://www.kadett-a.de/produktion.htm.

Kadett B (1965—1973) Kadett B|thumb

Kadett B быў быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне ў канцы лета 1965 года. З канвеера новая мадэль пачала сыходзіць ў верасні 1965 года.

Kadett B быў глыбокай мадэрнізацыяй папярэдняга пакалення, захаваў ўсе асноўныя тэхнічныя рашэнні, але атрымаў падноўлены кузаў. Аўтамабіль стаў класам вышэй: буйней (на 18 см даўжэй і на 10 см шырэй) і магутней (былі ўжытыя бензінавыя маторы ад 45 да 90 к.с.).

thumb|left|Мадэльны шэраг Kadett B Мадэльны шэраг уключаў у сябе самыя разнастайныя тыпы кузаваў (на малюнку). Упершыню ў гаме з’явіліся чатырохдзвярныя седаны і пяцідзвярныя ўніверсалы — і нарэшце Kadett стаў пяцімясцовым. Усяго мадэльны шэраг складаўся з 11 мадыфікацый.

У 1967 годзе аўтамабіль быў мадэрнізаваны.

Выпуск быў спынены ў 1973 годзе. За ўвесь час было выпушчана 2.691.300 машын.

Kadett C (1973—1979) Kadett C|thumb|250px

У 1973 годзе выйшаў Kadett C. Распрацаваны за тры гады на базе міжнароднай платформы GM T-platform.

Са з’яўленнем Kadett C, упершыню на Кадэтах з’явіліся трохкропкавыя рамяні бяспекі, упырск паліва Bosch L-Jetronic, спружынная пярэдняя падвеска на падвойных папярочных рычагах, пяціступеньчатая каробка перадач і 16-клапанны матор (на ралійнай версіі). Разам з гэтым Kadett C стаў апошнім Кадэтам з прывадам на заднія колы.

У жніўні 1977 года быў праведзены рэстайлінг мадэлі.

Усяго было зроблена 1,7 мільёнаў аўтамабіляў.

Kadett City У 1975 годзе з’явіўся трохдзвярны хэтчбек Kadett City — прамы канкурэнт Гольфа першага пакалення. Выпуск мадыфікацыі City становіцца адказам на тэндэнцыю росту цікавасці да аўтамабілеў з кузавам хэтчбек. Выраблена 263.090 аўтамабіляў.

Kadett GT / E У 1975 годзе таксама з’явіўся Kadett GT / E магутнасцю 105 к.с.. Аўтамабілі выпуску да 1977 года вызначаюцца жоўта-чорнай афарбоўкай кузава (такіх выпушчана 8.660 шт.). Познія версіі (выпуску з 1977 па 1979 год) — жоўта-белай (выпушчана — 2.234 аўтамабіляў).

Kadett Aero thumb|left|Opel Kadett C Aero У гаме быў і незвычайны двухдзвярны седан-кабрыялет з суцэльнымі бакавінамі кузава — Kadett Aero, які быў прадстаўлены ў 1976 годзе на аўтасалоне ў Женевеhttp://www.autobild.de/klassik/artikel/opel-kadett-aero-1146468.html.

У сваёй аснове мадэль мела дзвухдзвярны седан, з мадыфікаваным кузавам, які вытворцы называлі паўкабрыялет. Асноўныя змены заключаліся ў выдаленні часткі даху і задняга шкла, з пакіданнем бакавых сілавых элементаў канструкцыі кузава. Выдаленыя элементы замяняліся вінілавым палатном, якое прымацоўвалася на спецыяльных зацісках. Атрыманы такім чынам кузаў, спалучаў у сабе рысы кузаваў тарга (сярэдняя частка даху) і ландо (у задняй частцы).

Вытворчасцю кузава займалася атэлье , (Штутгарт). З 1976 па 1978 год былі вырабленыя 1.242 адзінкі Opel Kadett Aero.

Галерэя 1973—1977 1977—1979

Kadett D (1979—1984) Kadett D|thumb|250px

Першы пярэднепрывадны Kadett (D) выйшаў у верасні 1979 года.

Кузаваў было тры: 2-х і 4-дзвярны хэтчбек з невялікай крышкай багажніку ці 3-х і 5-дзвярны хэтчбек, 3-х і 5-дзвярны ўніверсал, 3-дзвярны фургон з заглушанымі бакавымі вокнамі.

У канструкцыі Kadett D былі ўжытыя: пярэдняя падвеска тыпу McPherson, задняя — на падоўжных рычагах з кампактнымі канічнымі спружынамі Miniblok. Машына была карацей папярэдніка на 12 см, але аказалася нашмат прасторней дзякуючы ўсталяванаму папярочна сілавым агрэгату, размешчанаму пад заднім сядзеннем бензабаку, задняй паўзалежнай падвесцы і іншым сучасным рашэнням.

Аўтамабіль абсталёўваўся бензінавымі рухавікамі магутнасцю ад 53 да 115 к.с.

У 1981 годзе мадэль мадэрнізавалі. З’явіўся 1,6-літровы 75-моцны рухавік, а пазней і дызель (54 к.с.). З мая 1981 года Kadett D з рухавіком OHC сталі таксама даступныя з 3-ступеністай аўтаматычнай каробкай перадач, а з верасня 1982 года аўтаматычная каробка перадач стала ўсталёўвацца і на дызельныя аўтамабілі.

Да 1984 года было выпушчана 2,1 мільёнаў машын.

Галерэя 1979—1984

Kadett E (1984—1991) Kadett E|thumb|250px

У 1984 годзе з’явіўся апошні Kadett — з літарай «Е». Машына адрознівалася добрай аэрадынамікай (Сх = 0,32; 0,35 у ўніверсала Caravan), шырокай гамай бензінавых і дызельных матораў (ад 55 да 156 к.с.), незвычайнай лічбавай панэллю прыбораў на версіі Gsi, а ў 1985 годзе на ёй упершыню з’явіўся каталітычны нейтралізатар адпрацаваных газаў.

У 1985 годзе стаў «Аўтамабілем года ў Еўропе»Previous Winners: Car of the Year — 1985 // caroftheyear.org .

У лютым 1989 года аўтамабіль зведаў рэстайлінг.

Вытворчасць працягвалася да 1991 года, версіі кабрыялет — да 1993 года, а фургонаў Combo — да 1994 года. Гэта быў самы масавы Kadett: да 1991 года зрабілі аўтамабіляў. З усіх версій Kadett E, самым папулярным і самым масавым быў 3-дзверны хэтчбек. Усяго было выраблена аўтамабіля з кузавам хэтчбек (63,12 % ад агульнай колькасці), седаны (16,80 %), універсал (15,50 %), фургонаў (3,25 %) і кабрыялеты (1,33 %)http://www.kadett-info.de/kadett/modelle/karosserie/karosserievarianten.html.

У 1987 годзе карэйская фірма Daewoo пачала вытворчасць па ліцэнзіі пад назвай Daewoo Racer, якая пратрымалася на канвееры да 1995 года. Пасля была распрацавана новая мадэль — Daewoo Nexia, якая выраблялася ва Узбекістане ажно да 2016 года.

Галерэя 1984—1989

1989—1991

Гл. таксама Opel Astra Daewoo Nexia

Спасылкі

Афіцыйны сайт opel.de. Гісторыя Opel

Kadett Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Еўрапейскі аўтамабіль года