Запру́ддзе (, ) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Багданаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 7 кіламетраў на паўночны захад ад горада Сянно.
У 1971—1993 гадах цэнтр Запруддзеўскага сельсавета.
Размешчана за 300 метраў на захад ад Багданаўскага возера і за 1 км на паўднёвы ўсход ад Рубаўскага возера. За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі бярэ свой пачатак рака Крывінка.
Вядомыя асобы Сяргей Іванавіч Васілёнак — беларускі літаратуразнавец і фалькларыст.
Спасылкі
Прагноз надвор’я ў в. Запруддзе
Катэгорыя:Багданаўскі сельсавет (Сенненскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Сенненскага раёна