Michelin (Мішлен) — найбуйнейшы вытворца ў Еўропе і адзін з найбуйнейшых вытворцаў шын у свеце. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў горадзе Клермон-Феран, Францыя. Заснаваная братамі Мішлен у 1889 годзе.

Кампанія выпускае шыны для легкавых і грузавых аўтамабіляў, матацыклаў і ровараў, самалётаў і касмічных апаратаў і інш.

Заводы Michelin прадстаўлены амаль у 20 краінах свету.

Кампанія вядомая не толькі як вытворца шын, але і як выдавец аднаго з найбольш аўтарытэтных рэйтынгаў рэстаранаў Еўропы, так званага «Чырвонага даведніка Мішлен».

Спасылкі

Глабальны сайт кампаніі

Катэгорыя:Кампаніі Францыі Катэгорыя:Вытворцы шын