Захарый — іерусалімскі святар, бацька Іаана Хрысціцеля. Паводле Бібліі, належаў да святарскага іўдзейскага роду і да самай старасці быў бяздзетным. Калі ж яму ў храме было «відзенне» анёла, які паведаміў яму пра чакаемае нараджэнне сына, Захарый усумніўся, за што быў пакараны нематою і пазбаўлены ад яе толькі пасля нараджэння сына.
Царкоўнае шанаванне
Памяць адзначаецца разам з яго жонкай Лізаветай: у праваслаўнай царкве шануецца як прарок — 18 верасня (5 верасня па старым стылі); у лютэранскай царкве — 5 верасня; у каталіцкай царкве — 23 верасня.
Лічыцца што дом, дзе жыў Захарый і дзе нарадзіўся яго сын Іаан Хрысціцель, быў размешчаны ў прадмесці Іерусаліма Эйн-Карэме. На гэтым месцы ў наш час пабудаваны францысканскі кляштар «Святы Іаан на горах».
Наконт месцазнаходжання мошчаў Захарыя існуюць розныя меркаванні: у праваслаўнай традыцыі лічыцца, што іх у 415 годзе перанеслі з Іерусаліма ў канстанцінопальскі храм Багародзіцы побач са Святой Сафіяй (пра знаходжанне іх там паведамляе «Ананім Меркаці» — лацінскае апісанне Канстанцінопаля XII стагоддзя). Пры гэтым паломнік Іаан Фока ў 1185 годзе бачыў грабніцы з мошчамі Захарыя і Лізаветы ў севастыйскай царкве Іаана Прадцечы, пабудаванай на месцы яго вязніцы. У наш час мошчы (ці іх частка) знаходзяцца ў афонскім манастыры Канстаманіт; у каталіцкай традыцыі лічыцца, што месцам знаходжання мошчаў Захарыя з’яўляецца Латэранская базіліка ў Рыме і царква Сан-Закарыа ў Венецыі.
Спасылкі
Катэгорыя:Персанажы Новага Запавету Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Евангелле паводле Лукі Катэгорыя:Іаан Хрысціцель