Брадвейская вежа () — славуты будынак, архітэктурны капрыз на брадвейскім узгорку (), недалёка ад горада Брадвей (Брадуэй), у англійскім графстве Вустэршыр. Аснова вежы размешчана на вышыні 312 метраў над узроўнем мора. Вышыня самой вежы 17 метраў (55 футаў). Сцвярджаецца, што ў яснае надвор'е з вяршыні вежы можна бачыць тэрыторыю 13 графстваўBroadway Tower — Cotswolds.

Вежа пабудавана ў 1797 г. па праекце архітэктара Джэймса Уаета. У розныя гады яна выкарыстоўвалася пад друкарню знакамітым брытанскім антыкварам і калекцыянерам Томасам Філіпсам (1792-1872), служыла месцам адпачынку мастаку Уільяму Морысу і месцам працы археолагу Артуру Эвансу.

Спасылкі

Брадвейская вежа на старых паштоўках: , , и

Катэгорыя:Вежы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Вустэршыр