Нулявы кіламетр Беларусі — культавы знак, пазначэнне нулявога кіламетра дарог Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Устаноўлены ў 1998 годзе на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Да гэтага нулявы кіламетр адлічваўся ад Галоўпаштамта. Устаноўлены новы знак апынуўся роўна на 1 км у бок ад Галоўпаштамта.

Апісанне Аўтары знака: архітэктар А. Сардараў, скульптар А. Фінскі, мастак па металу У. Завядзееў.Октябрьская площадь (бывшая Центральная)

Помнік выраблены з граніту ў форме піраміды, сімвалізуе вечнасць і трываласць. Вычасаны ў Партугаліі. А. Сардараў успамінаў:

Апраўляюць знак бронзавыя картушы, на якіх размешчаны: карта дарог, лацінскае выслоўе, вершы Я. Коласа. На бронзавай адмостцы «нулявога кіламетра» указаны адлегласці ад Мінска да сталіц суседніх з Беларуссю дзяржаў, абласных і раённых цэнтраў Беларусі. На паўднёва-ўсходнім боку піраміды на медальёне надпіс: «Пачатак дарог Беларусі» Да Кіева — 573 км. Да Гомеля — 315 км. Да Масквы — 700 км. Да Магілёва — 199 км.«Начало дорог Беларуси». Памятный знак — Беларусь — Центр Европы. Минск.

Гл. таксама Камень нулявога кіламетра ў Будапешце

Крыніцы

Спасылкі Сайт «Мінск стары-новы» Беларусь — Цэнтр Еўропы. Нулявы кіламетр Беларусі

Катэгорыя:Картаграфія Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкая плошча (Мінск) Катэгорыя:1998 год у Мінску Катэгорыя:Творы Аляксандра Фінскага