Донна Софія Грэчаская і Дацкая (Софія Маргарыта Вікторыя Федэрыка Шлезвіг-Гольштэйн-Зондербург-Глюксбург, года, Афіны, Грэцыя) — іспанская каралева, жонка караля Іспаніі Хуана Карласа I.

Біяграфія Нарадзілася ў Афінах у сям’і прынца Паўла Грэчаскага і яго жонкі (будучых караля Грэцыі Паўла I і каралевы Фрэдэрыкі).

У гады Другой сусветнай вайны грэчаская каралеўская сям’я знаходзілася ў выгнанні, дзяцінства Сафіі прайшло ў Егіпце і Паўднёвай Афрыке. У 1946 годзе яна вярнулася ў Грэцыю разам з бацькамі. У 1946 годзе разам з бацькамі вярнулася ў Грэцыю. У юнацтве яна атрымала разнастайную адукацыю ў нямецкім коледжы Шлос Салем,Geshischte — schule Scgloss Salen — Internationale Privatschule in Deutschland займалася педагагічнымі навукамі, музыкай і археалогіяй у Афінскім універсітэце. У 1960 годзесафія прыймала удзел у Алімпійскіх гульнях у якасці дадатковага ўдзельніка каманды грэчаскіх майстроў паруснага спорта.

14 мая 1962 года ў Афінах адбыўся яе шлюб з прынцам Хуанам Карласам, сынам графа Хуана Барселонскага і спадкаемцам стальца Іспаніі. Пасля смерці Франсіска Франка, 22 лістапада 1975 года Хуан Карлас быў абвешчаны каралём, а яго жонка Сафія — каралевай Іспаніі.

У каралевы Сафіі і караля Хуана Карласа тре дзяцей:

інфанта Алена, герцагіня дэ Луга (н. 1963) інфанта Крысціна, герцагіня Пальма-дэ-Маёркская (н. 1965) Феліпэ, прынц Астурыйскі (н. 1968).

З’яўляецца вегетарыянкай.

Грамадская дзейнасць Акрамя ўдзела ў афіцыйных прадстаўнічых марапрыемствах, каралева Сафія вядзе актыўную грамадскую дзейнасць. яна з’яўляецца прэзіднтам «Фонда каралевы Сафіі», ганаровай старшынёй Фонда па барацьбе з наркаманіяй, Каралеўскага апякунскага савета па адукацыі і падтрымцы інвалідаў, Вышэйшай каралеўскай музычнай школы імя каралевы Сафіі, шэрага іншых асветніцкіх і дабрачынных арганізацый.

Захапленні ў галіне мастацтва Чалавек вельмі адукаваны, аўтар двух кніг па грэчаскай археалогіі, яна добра разбіраецца ў жывапісе і сама няблага малюе. Любіць каралева і музыку, у дзяцінстве яна пела ў хоры.

Каралева Сафія — ганаровы акадэмік Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтв «Сан-Фернанда» і каралеўскай акадэміі гісторыі і мае ступені ганаровага доктара шэрага ўніверсітэтаў, у тым ліку Вальядалідскага, Кембрыджскага, Оксфардскага, Джарджтаўнскага і Нью-Ёркскага.

Узнагароды Дама Вялікага крыжа ордэна Карласа III Дама Ордэна Каралевы Марыі Луізы (1193 узнагароджанне) (14 мая 1962 года)Damas de la Real orden de la Reina María Luisa спіс дам ордэна Каралевы Марыі Луізы Дама Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» 27 чэрвеня 1996 года, ІталіяCavaliere di Gran Croce ordine almerito della Reppublica Italiana S.M. la Reginadi Spagna Sofia Дама Вялікага крыжа на ланцугу ордэна Святога Олафа (Нарвегія, 1995) Дама Вялікага крыжа ордэна Хрыста (17 сакавіка 1978, Партугалія)Іншаземцы — кавалеры партугальскіх ардэноў Дама Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке (13 кастрычніка 1998, Партугалія) Дама Вялікага крыжа ордэна Сант’яга Ордэн Ацтэкскага арла (Мексіка) Ордэн Каралеўскага Дому Чакры (Тайланд) Ордэн Нідэрландскага Льва (Нідэрланды) Ордэн Слана (Данія) Ордэн Серафімаў (Швецыя) Ордэн Леапольда I (Бельгія) Ордэн Паўднёвага Крыжа (Бразілія) Ордэн Ганаровага легіёна (Францыя) Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Ордэн Святой Вольгі і Святой Сафіі (Грэцыя) Ордэн Сокала (Ісландыя) Вялікі крыж на ланцугу ордэна Трох зорак (16 кастрычніка 2004, Латвія)Ar Triju Zvaigžņu ordeni apbalvoto personu reģistrs apbalvošanas secībā, sācot no 2004. gada 1.octobra Ордэн крыжа зямлі Марыі 1 класа (7 ліпеня 2007, Эстонія)Інфармацыя на сайце прэзідэнта Эстоніі

Спасылкі Біяграфія на афіцыйным сайце Каралеўскага дому Іспаніі Біяграфія на сайце Geneall.world

Катэгорыя:Глюксбургі Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Іспаніі Катэгорыя:Члены каралеўскага дому Грэцыі Катэгорыя:Яхтсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Дацкія прынцэсы Катэгорыя:Прынцэсы Грэцыі