Фёдар (Тэадор) Скумін-Тышкевіч ( — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Вялікі пісар літоўскі і надворны падскарбі літоўскі (1576—1586), вялікі падскарбі літоўскі (1586—1590), ваявода новагародскі (з 1590). Таксама быў старостам браслаўскім (1581—1610) і гарадзенскім (1608—1615).

Паходзіў з галіны Скумін-Тышкевічаў рода Тышкевічаў, сын Скуміна і Марыі Мялешкі. Жонка Кацярына Ляцкая. Меў з ёй адзінага сына Януша, ваяводу віленскага.

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Фёдар Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты гарадзенскія Катэгорыя:Старосты браслаўскія