Музей індустрыі Дэрбі (, таксама вядомы як шаўковая фабрыка () — музей прамысловасці і гісторыі, які знаходзіцца ў горадзе Дэрбі (Англія).

Гісторыя

Музей размешчаны ў будынку былой шаўковай фабрыкі Lombe’s Mill, якой сканчаецца паўднёвая мяжа комплексу фабрык у даліне Дэрвента, уключанага ў спіс Сусветнай спадчыны Вялікабрытаніі. Першая з фабрык паўстала паміж 1717 і 1721 годамі. Яе ўладальнікамі былі браты Лоўмб, якія паставілі ў памяшканнях новыя станкі для выцягвання шоўку ў ніці. Для прывядзення іх у дзеянне выкарыстоўваліся вадзяныя колы.

Вытворчасць шоўку была спынена ў 1908 годзе, калі новы ўладальнік, F.W. Hampshire і Кампанія, вырашыў выпускаць ліпкія лавушкі на мух і лекі ад кашлю.

5 снежня 1910 на фабрыцы здарыўся пажар, пасля якога ўсходні бок будынку зваліўся ў раку. Ён быў адбудаваны, але ўжо трохпавярховым замест ранейшых пяці паверхаў.

Дзейнасць

Музей быў адчынены 29 лістапада 1974. Асаблівая ўвага ў экспазіцыях зробленая на чыгуначную галіну і прэзентацыю прадукцыі фірмы Rolls-Royce plc, брытанскай кампаніі, што спецыялізуецца на авіяцыйных рухавіках і сілавых прыстроях для суднаў і прамысловасці. Таксама прадстаўленыя горназдабываючая прамысловасць, кераміка і ліцейная справа. У музеі ладзілі таксама іншыя выстаўкі і адукацыйныя праграмы.

3 красавіка 2011 музей быў зачынены на кансервацыю гарадскімі ўладамі, каб вызваліць грошы на рэканструкцыю шэрагу іншых музеяў. Пэўнай даты адкрыцця ў бліжэйшыя два гады ў справаздачы па прычынах закрыцця паведамлена не было. Аднак выказаны спадзеў, што адкрыццё адбудзецца так хутка, як гэта будзе магчыма, улічваючы ролю музея і яго «станоўчы ўплыў на будучыню гораду».

Літаратура Derby Industrial Museum, Derby Evening Telegraph and Derby Library Service. (1999) The Derby Lock-Out and the origins of the labour movement Bill Whitehead (2001) Struck out! Derby in Crisis: the Silk Mill Lock-Out 1833-4, Derby, H. E. Butterton (1997) ''Lombe's Mill: An Exercise in Reconstruction', Industrial Archaeology Review, Anthony Calladine (1993)

Спасылкі

Вэб-старонка музея на старонцы гарадской рады Дэрбі

Катэгорыя:Музеі Англіі