thumb|Палац Ліхтэнштэйнаў Палац Ліхтэнштэйнаў — палац у стылі барока, які належыць ліхтэнштэйнскай княжацкай сям'і. Размешчаны ў Альзергрундзе — 9-м раёне Вены.

З XIX стагоддзя частку яго тэрыторыі займае парк «Новы летні палац».

Гісторыя У 1687 годзе ліхтэнштэйнскі князь Ганс Адам I купіў у графа Вейкхард фон Аўэрсперга сад у Разау. У паўднёвай частцы зямлі князь пабудаваў палац, на поўначы ён стварыў бровар і памешчыцкія землі, якія сталі асновай для раёна Ліхтэнталь. У 1688 годзе было зладжана спаборніцтва на будаўніцтва палаца, сярод удзельнікаў гэтага спаборніцтва быў малады архітэктар Ёган Бернхард Фішэр фон Эрлах. Аднак яго малафункцыянальны «пранікальны» () праект палаца быў адхілены князем.

Конкурс выйграў Даменіка Эджыдзіа Росі, але ўжо ў 1692 яго праект быў заменены праектам Даменіка Марцінелі. Будаўніцтва было завершанае ў 1700 годзе.

З 1805 па 1938 гады ў гэтым палацы размяшчалася сямейная калекцыя, адкрытая для публічнага прагляду.

У 80-х і 90-х гадах XX стагоддзея палац здаваўся ў арэнду музею сучаснага мастацтва, які ў 2001 годзе пераехаў у новае памяшканне.

29 сакавіка 2004 года ў палацы адкрыўся музей Ліхтэнштэйнаў, чыя калекцыя ўключае карціны і скульптуры чатырох стагоддзяў.

Літаратура Helmuth Furch: Herr Meister Ambrosius Ferrethi, Heiligenkreuzer Untertan und Richter in Steinbruch an der Leitha. Gartenpalast Liechtenstein. In: Mitteilungen des Museums- und Kulturverein Kaisersteinbruch. Nr. 38, 1995, S. 43–45. Bruno Grimschitz: Wiener Barockpaläste, Der Gartenpalast Liechtenstein in der Roßau. Wiener Verlag 1947, S. 6ff. Johann Kräftner, Gottfried Knapp (Hrsg.): Liechtenstein Museum. Ein Haus für die Künste. Das Gartenpalais in der Rossau. Prestel, Wien 2004, ISBN 3-7913-3138-8. Alfred Wolf: Alsergrund-Chronik. Von der Römerzeit bis zum Ende der Monarchie. Wolf, Wien 1981, ISBN 3-900447-00-4.

Спасылкі

Website des Liechtenstein-Museums Palais Liechtenstein auf planet-vienna.com Gartenpalais Liechtenstein auf burgen-austria.com

Катэгорыя:Гісторыя Ліхтэнштэйна Катэгорыя:Славутасці Вены Катэгорыя:Палацы Вены Катэгорыя:Збудаванні Аўстрыі ў стылі барока