Юргіс Бялініс (, в. Пурвішкяй, Расійская імперыя — , в. Кацінай, Пасвальскі раён, Літоўская Рэспубліка) — кніганоша, публіцыст, супрацоўнік газет «Aušrа» («Світанак») і «Varpas» («Звон»).

Біяграфія thumb|left|Газета «Baltasis erelis» thumb|Магіла Юргіса Бялініса Нарадзіўся 16 сакавіка 1846 года ў в. Пурвішкяй (зараз Біржайскі раён Літоўскай Рэспублікі).

Прыватна вучыўся ў Шаўляі i Мітаве, у 1872 г. скончыў нямецкую пачатковую школу ў Рызе. Ведаў нямецкую, латышскую, польскую і рускую мовы.

У 1873 г. заняўся кантрабандай літоўскай літаратуры з Прусіі ў расійскую частку Літвы, быў сувязным паміж Матэюсам Валанчусам () і выдаўцом літоўскай літаратурыў Прусіі, Ёганам Забярманам. З 1890 г., пераследаваны ўладамі, пакінуў родныя мясціны i прафесійна заняўся кантрабандай літоўскай літаратуры.

Пачынаючы з 1885 г. стварыў стварыў сетку распаўсюджвання літоўскай літаратуры; яна ахоплівала заходнюю і цэнтральную частку Літвы, а таксама Латгалію. Заснаваў Гаршвяйскую сялянскую арганізацыю, буйнейшую арганізацыю кніганошаў таго часу; распрацаваў сістэму падпіскі на газеты і дастаўляў газеты і часопісы падпісчыкам. На працягу 31 года актыўнай дзейнасці адзін ці з памочнікамі кантрабандным шляхам перакінуў праз мяжу амаль палову ўсяе літаратуры, якая ў той час была надрукавана ва Усходняй Прусіі. Пяць разоў трапляў у рукі царскіх жандараў, але заўсёды яму ўдавалася ўцячы. За яго злаўленне ўлады прызначылі вялікую ўзнагароду. Бялініс увайшоў у гісторыю літоўскага нацыянальна-вызваленчага руху як найбольш яркі тып распаўсюджвальніка падпольнай літаратуры. За актыўны ўдзел у падпольным руху Бялініс атрымаў мянушку «караля кніганошаў» ().

Юргіс Бялініс супрацоўнічаў з газетамі «Aušra» (), «Varpas» (), «Ūkininkas» (), «Tėvynės sargas» (), «Vilniaus žinios» (). Асабіста выдаваў неперыядычную газету «Baltasis erelis» (). Выйшла тры нумары гэтага выдання. Адзін з першых выступаў за незалежнасць Літвы, еднасць літоўскага народа, крытыкаваў шляхту за эксплуатацыю сялян. Прапагандаваў наіўныя манархічныя ідэі, верыў у тое, што дыпламатычная дапамога заходніх дзяржаў дапаможа ўтварыць незалежную Літву, якой будзе кіраваць кароль з сялян. Leonora Kalasauskienė. Visuotinė lietuvių enciklopedija (Litewska Encyklopedia Powszechna), III t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2003. t.III: Beketeriai-Chakasai., 172 str..

Памёр 18 студзеня 1918 года ў в. Кацінай Пасвальскага раёна. Пахаваны ў вёсцы Состас (Біржайскі раён).

Ушанаванне памяці Ёзас Швайстас намаляваў яго вобраз у рамане «Па слядах кніганошаў» () (1955 г.). Дзень нараджэння Бялініса (16 сакавіка) адзначаецца ў Літве як Дзень кніганошы (). Пазначаны на Сцяне кніганошаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Журналісты Літвы Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі