Балакла́ва (, ) — населены пункт на паўднёва-заходнім узбярэжжы Крымскага паўвострава, да 1957 года меў статус горада, сёння ў адміністрацыйным стаўленні з’яўляецца часткай Балаклаўскага раёна Севастопаля«Станом на 01.04.2008 Місто Севастополь». Балаклава не ўключаная ў пералік асобных населеных пунктаў Севастопаля., хоць фактычна і дагэтуль тэрытарыяльна аддзелены ад астатняга Севастопаля незастроеннай прасторай у некалькі кіламетраў. Па адной з версій назва горада паходзіць з турэцкай мовыTDK Online — Balıklava entry і перакладаецца як «рыбны мяшок»; па іншай версіі назва паходзіць з крымскататарскай мовы, на якай выраз «balıqlı ava» даслоўна азначае «рыбнае надвор’е»Крымскататарска-рускі слоўнік .
Балаклаўская бухта — адна з самых зручных бухт на Чорным морыГриневецкий С. Р., Зонн И. С., Жильцов С. С. Черноморская энциклопедия. М.: Международные отношения, 2006. — с. 62-63. ISBN 5-7133-1273-9 для швартоўкі караблёў, база падводных лодак, яна вузкая (200—400 м) і глыбокая (да 17 м), у ёй не бывае штармоў. Пры ўваходзе ў бухту скалісты бераг робіць некалькі паваротаў, таму з боку адкрытага мора гавань наогул не бачная.
Зараз Балаклава з’яўляецца папулярным крымскім курортам. Турыстаў прыцягвае не толькі горад з старажытнай гісторыяй і вялікай колькасцю помнікаў, але і навакольныя пляжы, куды можна дабрацца на катэрах, і маляўнічыя скалы ў мыса Ая з гротамі.
Гл. таксама
Балаклаўская бітва
Спасылкі Ян Зомер. Крым: ад Балаклавы да мыса Айя Гісторыя Балаклавы Ваенна-марскі музейны комплекс «Балаклава» Фотаздымкі і апісанне завода-музея Панарамы Балаклавы Падрабязная інтэрактыўная карта Балаклавы з вуліцамі і нумарамі дамоў № 3 Апісанне маршруту Балаклава — мыс Айя Музеі, дамы культуры, кінатэатры Балаклавы
Катэгорыя:Парты Чорнага мора Катэгорыя:Ваенныя парты Катэгорыя:Населеныя пункты Крыма Катэгорыя:Севастопаль