Метэаралогія (ад , metéōros, атмасферныя і нябесныя з’явы) — навука аб будове і ўласцівасцях зямной атмасферы, а таксама фізічных працэсах, што развіваюцца ў ёй. Яна вывучае склад, шчыльнасць, тэмпературу і вільготнасть паветра, прамянёвую энергію, рух і трансфармацыю паветраных мас, хмары, ападкі, ураганы, прымаразкі, засухі і іншыя з’явы, якія адбываюцца ў паветранай абалонцы Зямлі ва ўзаемадзеянні з подсцільнай паверхняй.

Метэаралагічныя назіранні Асноўным метадам даследавання, што ўжываецца ў метэаралогіі, з’яўляюцца назіранні, вымярэнні і якасная ацэнка атмасферных працэсаў. Гэтыя працэсы адрозніваюцца зменлівасцю ў часе і прасторы, маюць складаны характар узаемадзеяння з зямной паверхняй і касмічным асяроддзем. У кожны момант часу яны разгортваюцца над усёй тэрыторыяй зямнога шара, што патрабуе адпаведнай арганізацыі назіранняў за станам атмасферы.

Ва ўсім свеце арганізавана сетка гідраметэаралагічных назіранняў, якая дазваляе бесперанынна сачыць за станам атмасферы на зямным шары ля паверхні зямлі і на розных вышынях. Гэта сетка складаецца з вялікай колькасці гідраметэаралагічных станцый, якія праводзяць рэгулярныя назіранні па адзінай глабальнай праграме пры дапамозе аднатыпных прыбораў.

Сучасная гідраметэаралагічная служба выкарыстоўвае разнастайныя прыборы, якія прызначаны для вымярэння і рэгістрацыі фізічных характарыстык зямной атмасферы і подсцільнай паверхні.

Раздзелы метэаралогіі фізіка атмасферы хімія атмасферы дынамічная метэаралогія сінаптычная метэаралогія і кліматалогія біялагічная метэаралогія

Асноўныя аб’екты даследавання склад атмасферы будова атмасферы цеплавы рэжым атмасферы вільгацеабмен у атмасферы агульная цыркуляцыя атмасферы электрычныя палі аптычныя і акустычныя з’явы.

Тэхнічныя сродкі Метэастанцыя Метэазонд Метэаралагічная ракета Дыстанцыйнае зандаванне Зямлі

Гл. таксама цыклоны антыцыклоны тэмпература паветра вільготнасць воблачнасць вятры

Літаратура Каўрыга П. А Лабараторны практыкум па метэаралогіі і кліматалогіі: Вучэб. дапам. — Мн.: Ураджай, 1997. — 151 с.: іл. — ISBN 985-04-0231-8. Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004. Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія: беларуска-руска-англійскі даведнік. — Мн., 2011. — 312 с. — ISBN 978-985-6981-86-2.

Сидоров В. В. Метеорология и климатология: учебное пособие / В. В. Сидоров. — Екатеринбург: ГОУ ВПО УГТУ-УПИ, 2006. — 146 с. — 100 экз. — ISBN 5-321-00894-9.

Спасылкі

Катэгорыя:Фізічныя навукі