Люксембургскі палац () — палац, пабудаваны для Марыі Медычы па праекце Саламона дэ Броса ў 1615-31 гг. у Люксембургскім садзе ў Парыжы, на месцы сядзібы нябожчыка герцага Пінэ з роду Люксембургаў (адсюль і назва).

Стыль — пераходны ад рэнесанса да барока. Па замове Марыі Медычы мастак Рубенс напісаў для гэтага палаца дваццаць чатыры палатна са сцэнамі з жыцця каралевы. Праз некалькі месяцаў пасля заканчэння будаўніцтва Людовік XIII аддаліў яе з Парыжа. Пасля смерці Марыі тут жылі яе сын Гастон Арлеанскі і ўнучка, «Вялікая Мадэмуазель». Падчас нацысцкай акупацыі ў палацы размяшчалася штаб-кватэра люфтвафэ ў Францыі, у ім перыядычна спыняўся Герынг, а генерал-фельдмаршал авіяцыі Гуга Шперле даволі доўга ў ім жыў. У цяперашні час тут засядае Сенат Францыі.

Гл. таксама Люксембургскі сад Сенат Францыі

Спасылкі

Палац на сайце Сената Францыі

Катэгорыя:Палацы Парыжа Катэгорыя:VI акруга Парыжа Катэгорыя:Дзяржаўныя рэзідэнцыі ў Парыжы Катэгорыя:Будынкі парламентаў