«Фізіка: праблемы выкладання» — навукова-метадычны часопіс. Выходзіць 6 разоў у год. Адрас рэдакцыі: 220040, Мінск, вул. Някрасава, д. 20, АПА.Фізіка: праблемы выкладання, 2011.- № 2.. Фармат 60×84⅛
Галоўны рэдактар часопіса — М. І. Запрудскі.
Гісторыя Выдаецца з IV квартала 1995 г. на беларускай і рускай мовах.
Адзін з часопісаў серыі «У дапамогу педагогу»
Заснавальнік і выдавец РУП « Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Часопіс уваходзіць у спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванійСпіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаваній — Эл.версія на старонцы ВАК РБ (рэд.: студз. 2009)
Склад рэдакцыйнай рады часопіса доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар А. П. Клішчанка — старшыня, доктар педагагічных навук С. А. Гуцановіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар І. В. Семчанка, доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі А. П. Сманцэр, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар В. В. Шапялевіч,
Рэдакцыйная калегія М. І. Запрудскі — галоўны рэдактар, кандыдат педагагічных навук, дацэнт,
Н. П. Гаравая — нам. галоўнага рэдактара,
Г. І. Кашэўнікава — адказны сакратар,
У. А. Голубеў,
Л. А. Ісачанкава, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт,
А. А. Луцэвіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт,
У. М. Паддубскі,
К. А. Пятроў,
А. І. Слабадзянюк, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.
Пастаянныя рубрыкі часопіса Метадычная майстэрня. Сучасныя школьныя тэхналогіі. Урок, якім я ганаруся. Навуковыя паведамленні Кансультацыі. Практыкум па рашэнні задач. Фізічны эксперымент. У навуковых лабараторыях. Вырошчваем таленты. Фізіка ў камп’ютарным класе. Пазакласная работа. Астраномія. Фізіка ў постацях і датах. Хроніка падзей.
Аўтары Аўтары часопіса — вядомыя беларускія і замежныя фізікі, і педагогі, супрацоўнікі міністэрства адукацыі, выкладчыкі ВНУ, настаўнікі ліцэяў, школ, гімназій.
Зноскі
У Сеціве http://www.aiv.by/czasopisy/ — Афіцыйная старонка выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Акадэмія паслядыпломнай адукацыі г. Мінск Каталог часопіса
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Навукова-метадычныя часопісы Катэгорыя:Адукацыя ў Беларусі