thumb|300px|Усходні вакзал у Парыжы Усходні вакзал () — адзін з сямі парыжскіх вакзалаў, які абслугоўвае ўсходні напрамак Францыі (Нансі, Страсбург, Рэймс), а таксама дальнія кірункі: Швейцарыя, Люксембург, Германія, Аўстрыя. Знаходзіцца на Плошчы 11 лістапада 1918 г. (Place du 11-Novembre-1918) у 10-ай акрузе Парыжа.

Гісторыя thumb|Фае вакзала thumb|Цягнікі TGV на платформе вакзала Пабудаваны архітэктарам Ф. Дзюкенэ ў 1847—1849 гг. 4 кастрычніка 1883 г. з гэтага вакзала ўпершыню адправіўся легендарны цягнік Усходні экспрэс (Venice Simplon Orient-Express).

Архітэктура У памяць бітвы пад Вердэнам над касамі вакзала размешчаны два пано: «Патрыёты ўходзяць на фронт» і «Вяртанне ваеннапалонных».

Здарэнні 5 красавіка 2007 г. цягнік, які рухаўся з прыгарада Шато-Цьеры (Chateau-Thierry), урэзаўся ў абмежавальны буфер. У выніку аварыі раненні атрымалі 71 чалавек.

Катэгорыя:Вакзалы Парыжа