15-я акруга Парыжа — адна з 20-ці адміністрацыйных акруг французскай сталіцы. Знаходзіцца на левым беразе Сены. Да яе часткова адносіцца штучны Лебядзіны востраў. Акруга была створаны пасля далучэння да Парыжа гарадкоў Важырар (фр. Vaugirard) і Гронель (фр. Grenelle) ў 1860 годзе. Самая густанаселеная акруга Парыжа.
Насельніцтва На момант перапісу насельніцтва 1999 года, на тэрыторыі акругі плошчай ў 848 га пражывала 225362 жыхара, гэта значыць 26576 чал./км ².
Кварталы Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел:
Сен-Ламбер (фр. Saint-Lambert) Некер (Necker) Гронель (Grenelle) Жавель (Javel)