thumb|Руіны кальдарыя Тэ́рмы Клюні́ () — руіны гала-рымскіх тэрм, якія знаходзяцца ў сэрцы Лацінскага квартала ў Парыжы. З’яўляюцца часткай Музея Сярэднявечча.

Меркавана, тэрмы былі пабудаваныя ў пачатку III стагоддзя. Лічыцца, што тэрмы былі пабудаваныя ўплывовай гільдыяй лодачнікаў Лютэцыі, аднак гэты факт пастаўлены пад сумненне з-за адсутнасці доказаў.

Да нашых дзён захавалася прыкладна трэць ад антычнага лазневага комплексу. У найбольш добрым стане захаваўся фрыгідарый з дакладнымі архітэктурнымі дэталямі, тыповымі для архітэктуры Рымскай Галіі, як-то: аркі, калоны і кансолі, фрагменты насценнага жывапісу і мазаікі.

Як і ўсе рымскія тэрмы, тэрмы Клюні былі публічнымі і бясплатнымі. Паколькі тэрмы размяшчаліся ўздоўж кардо Лютэцыі на левым беразе Сены і былі не абароненыя абарончымі збудаваннямі, у канцы III стагоддзя яны падвергліся нападу варварскіх плямёнаў і былі зруйнаваны.

Сёння Тэрмы Клюні часткова ўключаны ў Музей Сярэднявечча і з’яўляюцца сховішчам гістарычных каменных муроў, выяўленых на тэрыторыі Парыжа. Фрыгідарый, які цалкам захаваўся, належыць музею і з’яўляецца месцам выстаўкі для Калоны лодачнікаў (). Акрамя гэтага былая палестра цяпер з’яўляецца часткай галерэі 9 (Галерэя французскіх каралёў і скульптур Нотр-Дама ). Руіны кальдарыя і тэпідарыя размешчаныя звонку музея.

Літаратура Album de Musée national du Moyen Âge Thermes de Cluny, Pierre-Yves Le Pogam, Dany Sandron (ISBN 2-7118-2777-1) Architect’s Guide to Paris, Renzo Salvadori, (ISBN 0-408-50068-9) London, 1990 Caesar to Charlemagne: The beginning of France, Robert Latouche, (ISBN 0-460-07728-7), 1968

Спасылкі

Афіцыйны сайт Музея Сярэднявечча

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Францыі Клюні Катэгорыя:V акруга Парыжа Катэгорыя:Гісторыя Парыжа Катэгорыя:Музеі Парыжа