Дом Французскага радыё () — будынак у 16 акрузе Парыжа, сядзіба Radio France, французскага сродка масавай інфармацыі. Афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю ў 1963.
Будынак мае форму кольца агульнай працягласцю каля паловы кіламетра з 68-мятровай вежай. Форма будынка паслужыла ўзорам пры стварэнні лагатыпа Radio France. Змяшчае каля тысячы службовых памяшканняў і 61 студыйнае памяшканне.
Катэгорыя:Парыж Катэгорыя:З’явіліся ў 1963 годзе Катэгорыя:XVI акруга Парыжа