Сілезскі этналект або сілезская мова (па-сілезску: ślůnsko godka, ślōnskŏ gŏdka, , język śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы або як асобная заходнеславянская мова, блізкая да польскай і, у меншай ступені, чэшскай моў, з моцным лексічным германскім адстратам. Паводле каталога Ethnologue, гэта верхне-сілезскі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сілезцы з Верхняй Сілезіі.
Распаўсюджанне Большасць карыстальнікаў гэтага этналекта насяляюць Верхнюю Сілезію, падзеленую на дзве часткі — паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сілезску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сілезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.
Па выніках перапісу насельніцтва 2002 года ў Польшчы, каля 70 тысяч чалавек назвалі сілезскую мову роднай, а таксама каля 170 тысяч чалавек назваліся сілезцамі па нацыянальнасці. Наогул, агульная колькасць носьбітаў гэтага этналекта (большасць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае два мільёны чалавек. Таксама налічваецца каля ста тысяч сілезскамоўных (цешынска-сілезскамоўных), якія жывуць у Чэхіі; Цешынска-сілезскі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сілезіі. Таксама 10878 чалавек у Чэхіі лічаць сябе сілезцамі па нацыянальнасці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сілезскім этналекце размаўляюць і ў другіх краінах.
У агульнапольскі перапісе 2021 года сілезскую нацыянальнасць афіцыйна задэкларавалі 596 тысяч чалавек (з іх амаль 237 тысяч як першую і 187 тысяч як адзіную). Ужыванне ў сям’і сілезскай мовы задэкларавалі 467 тысяч чалавек, з іх 55 тысяч — як адзінуюPatryk Osadnik. Język śląski nie potrzebuje podpisu prezydenta? Sensacyjna furtka prawna. Ekspert przekonuje: «To tylko i wyłącznie decyzja rządu» // Dziennik Zachodni, 12 marca 2026 . Дынаміка росту па абодвух паказчыках (у 3-4 разы за 20 гадоў) — вынік працы актывістаў, перад усім «Руху за аўтаномію Сілезіі».
Пытанне самастойнасці мовы Пункты гледжання на гэтае пытанне ў розных даследчыкаў кардынальна розняцца. Гэтае пытанне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі этналекта, пры тым што частка носьбітаў вызнаюць сябе сілезцамі і прызнаюць існаванне «сілезскай мовы», што адрозніваецца ад польскай. Аднак адзінага стандарту мовы не існуе. Статусу рэгіянальнай мовы ў Польшчы сілезская не мае.
Калі лічыць сілезскую асобнай мовай, то трэба прызнаць яе блізкую сувязь з польскай і, у меншай ступені, чэшскай, з уплывам нямецкай.
Запыт на адкрыццё Вікіпедыі на сілезскім этналекце спачатку не ўхвалілі, але 23 мая 2008 года адкрыццё сілезскай Вікіпедыі было ўхвалена і 26 мая з’явіўся дамен szl.wikipedia.org.
Алфавіт Прапанаваны сілезскі алфавіт заснаваны на лацінскім з выкарыстаннем дыякрытыкаў: акута, гравіса, карона, кружка, умлаута і трэмы. Стандартнае кадаванне знакаў для сілезскага алфавіта — ISO 8859-2 (Latin-2).
I. Складзены з 32 літар:
A, B, C, Ć, Č, D, E, F, G, H, I, J, K, L, M, N, Ń, O, P, R, Ř, S, Ś, Š, T, U, Ů, W, Y, Z, Ź, Ž.
Таксама ўлучае чатыры дыграфы: Dz, Dź, Dž, Ch
II.Складзены з 37 літар:
A, B, C, Ć, Č, D, E, È, F, G, H, I, Ì, J, K, L, Ł, M, N, Ń, O, Ò, Ô, P, R, Ř, S, Ś, Š, T, U, W, Y, Ỳ, Z, Ź, Ž.
Таксама ўлучае чатыры дыграфы: Dz, Dź, Dž, Ch
III. Складзены з 32 літар: A, B, C, Ć, Č, D, E, Ë, F, G, H, I, J, K, L, M, N, Ń, O, P, R, Ř, S, Ś, Š, T, U, Ü, W, Y, Z, Ź, Ž.
Прыклад тэксту Вершы на сілезскім этналекце:
Pjerůn
Jasny pjerůn strzylůł z ńeba - Zaroz śe przeżegnać trzeba.
Пераклад на беларускую:
Пярун
Ясны пярун стрэліў з неба - Адразу перажагнацца трэба.
Крыніцы
Спасылкі
Slonsko Lauba (па-сілезску) Slonskie Beranie — слоўнік сілезскай мовы (mirror ) Klub Slonskie Beranie — Клуб сілезскамоўных (люстра клуба ) Slonski Servis (па-польску, па-нямецку) Слёнск — краіна і людзі (па-сілезску, па-польску, па-нямецку) Ethnologue — Верхне-сілезскі дыялект Сілезская мова (Любоў Падпорынава)
Катэгорыя:Мовы Польшчы Катэгорыя:Сілезія Катэгорыя:Заходнеславянскія мовы