Лопух (Arctium) — род кветкавых раслін сямейства астравых.

Апісанне

Двухгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 2 м з прамастойнымі, моцна галінастымі сцёбламі. Лісце чаргаванае, зверху зялёнае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі лілова-пурпуровыя ў шарападобных кошыках з калючкамі. Плод — сямянка з чубком.

Пашырэнне

Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 4 віды: , , , . Трапляецца на пустках, каля жылля.

Выкарыстанне

Лекавыя, меданосныя, харчовыя, дэкаратыўныя расліны. У каранях 20—45 % інуліну, дубільныя рэчывы, эфірны алей. Настой з іх — лекавы сродак (лопухавы алей). Маладыя карані і парасткі ядомыя.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Астравыя