300px|thumb|План сада Атэйскі аранжарэйны сад () — сад, размешчаны ў Булонскім лесе. Атэйскі аранжарэйны сад з'яўляецца структурным падраздзяленнем Парыжскага батанічнага сада. Сад заснаваны ў 1898 годзе Жанам Камілем Фарміжэ (, 1845—1926). Спачатку сад называўся «Муніцыпальная фларыстыка» (Fleuriste Municipale) і выкарыстоўваўся для масавага вырошчвання кветак для патрэб горада.

Калекцыі

У садзе ёсць каштоўная калекцыя эндэмічных раслін Новай Каледоніі (130 таксонаў, у прыватнасці шмат араўкарый. Іншая цікавая калекцыя — расліны зоны Сахеля (55 таксонаў).

Асабліва багаты збор архідэй (515 таксонаў), бягоній (580 таксонаў), фікус аў (120 таксонаў), філадэндранаў (60 таксонаў).

Галерэя

Вялікая галоўная аранжарэя

Цэнтральная паляна

Скульптуры

Крыніцы Mairie de Paris: Jardin Botanique de la Ville de Paris: Jardin des Serres d'Auteuil. 2003.

Спасылкі

Сад на старонцы мэрыі Парыжа (фр.)

Катэгорыя:Сады і паркі Парыжа Катэгорыя:Батанічныя сады Францыі Катэгорыя:XVI акруга Парыжа