Пір () — горад у ЗША, сталіца штата Паўднёвая Дакота, адміністрацыйны цэнтр акругі Х’юз. Насельніцтва горада 13876 чалавек (2000) (займае апошняе месца па насельніцтву сярод сталіц штатаў).

Заснаваны ў 1880 годзе на рацэ Місуры насупраць горада Форт-Пір, з’яўляецца сталіцай Паўднёвай Дакоты з тых часоў, як яна атрымала статус штата 11 лістапада 1889 г. Мясцовая газета носіць назву Capital Journal.

Спасылкі Афіцыйны сайт горада Pierre Chamber of Commerce The Capital Journal — local newspaper Rawlins Municipal Library — public library

Катэгорыя:Сталіцы штатаў ЗША Катэгорыя:Гарады Паўднёвай Дакоты Катэгорыя:Гарады на Місуры