Ірына Ханунік-Рамбальская () — беларуская актрыса і тэлевядучая. Вядучая тэлепраектаў «Большой завтрак» і «Столичные подробности» на тэлеканале «СТБ». Адна з вядучых навін «24 часа».

Біяграфія Нарадзілася 8 лютага 1983 года ў Мінску.

Скончыла школу з залатым медалём і атрымала адукацыю юрыста (чырвоны дыплом). Пасля навучэння прайшла юрыдычную практыку. Працавала фотамадэллю (з 12 гадоў). Таксама паўтары гады адвучылася на факультэце журналістыкі БДУ.

На тэлеканале «СТБ» з 2006 года. Напачатку ездзіла на здымкі з карэспандэнтамі, затым пачала самастойна здымаць рэпартажы, а праз паўгады стала вядучай «Столичные подробности».

У 2011 годзе заваявала тытул супермаделі на міжнародным конкурсе прыгажосці «Міссіс Сусвет — 2011», які адбыўся ў Балгарыі. У 2012 годдзе яна стала пераможцай міжнароднаго конкурса прыгажосці «Mrs. Multiverse International», фінал якога адбыўся 18 сакавіка в Амстэрдаме (Нідерланды).

Сям’я Маці — Алла Паўлаўна Назарава. Муж — Джэймс (нар. 14 лютага). Дачка — Ізабела (нар. 31 снежня).

Фільмаграфія Разбіты лёс (), 2010 г.; Усё, што нам трэба (), 2010 г.; Каціна шчасце ().

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Актрысы Беларусі