Луіза Інгрэм Рэйнер (, 21 чэрвеня 1832 - 8 кастрычніка 1924) - брытанская мастачка-акварэлістка.

Біяграфія

Луіза нарадзілася ў Матлак Бат (Matlock Bath) у ДэрбішырыSimon Fenwick, ‘Rayner, Samuel (1806—1879)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 14 Feb 2011. Яе бацькі, Самуэль Рэйнер (Samuel Rayner) і Эн Рэйнер (Ann Rayner) абодва былі вядомымі мастакамі, Самуэль быў дапушчаны да выставы ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, калі яму было 15 гадоў. Чатыры сястры Луізы - Эн («Nancy», Нэнсі), Маргарэт, Роза і Фрэнсіс - і яе брат Рычард таксама былі мастакамі. Сям'я жыла ў Матлок Баце і Дэрбі да пераезду ў Лондан ў 1842 годзе.

Луіза вучылася маляваць з 15 гадоў пад кіраўніцтвам бацькі і сяброў сям'і, сярод якіх быў Роберт Дэвідс. Першая яе выстаўленая ў 1852 годзе ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў работа называлася The Interior of Haddon Chapel; яна была намаляваная алеем. З 1860-х, аднак, Луіза малюе акварэллю; яна выстаўлялася з акварэльнымі працамі ў Таварыстве лэдзі-мастачак (Society of Lady Artists), Каралеўскай акадэміі мастацтваў, Каралеўскім акварэльным грамадстве (Royal Watercolour Society) і Каралеўскім грамадстве брытанскіх мастакоў (Royal Society of British Artists).

Луіза жыла ў Чэстэры у валійскай марцы, але шмат падарожнічала летам у 1870-я і 1880-я гг., малюючы брытанскія сцэнкі. Яе малюнкі вельмі дэталёвыя, у іх глыбокая перспектыва; яны цяпер папулярныя пры стварэнні пазлаў. У 1910 годзе Луіза пераехала да сястры ў Танбрыдж Уэлс, далей - у Сэнт-Леанардс-он-Сі, дзе памерла ў 1924 годзе.

Работы Луізы захоўваюцца ў Борнмуце, Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі і іншых музеях.

Спасылкі

Simon Fenwick, «Rayner, Samuel (1806—1879)», Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 онлайн

Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі