Рыа-дэ-Жанэйра () — штат Бразіліі, сталіца — горад Рыа-дэ-Жанэйра. Па ўкладу ў нацыянальную эканоміку штат займае другое месца пасля штата Сан-Паўлу. Гэта самы маленькі штат макрарэгіёну Паўднёвы Усход і адзін з найменшых штатаў краіны, разам з тым працягласць яго берагавой лініі — трэцяя ў краіне.

Найбуйнейшыя гарады штата: Рыа-дэ-Жанэйра, Нова-Ігуасу, Нітэрой, Дукі-дзі-Кашыяс, Сан-Гансалу

Насельніцтва штата па перапісу 2010 года складае 15 993 583 чалавек. Жыхары штата называюць сябе «флумінэнсе» ().

На бразільскім сцягу штат абазначаны бэтай сузор’я Паўднёвы Крыж (β = Mimosa).

Катэгорыя:Штаты Бразіліі