Ян Хавікзоон Стэн (; каля 1626, Лейдэн — да 3 лютага 1679, Лейдэн) — галандскі жывапісец.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1626 годзе ў Лейдэне. Вучыўся жывапісу ў Нікалауса Кнюпфера ва Утрэхце, а потым верагодна вучыўся ў Харлеме ў Адрыяна ван Остадэ і магчыма ў Дзірка Халса.
У 1648 годзе ён уступіў у Лейдэнскую гільдыю мастакоў, ў 1649 годзе ажаніўся і пераехаў у Гаагу, дзе працаваў да 1653 года. З 1654 па 1658 г. ён пражываў у Лейдэне, потым да 1669 года — у Харлеме, а у 1672 годзе набыў ліцэнзію на адкрыццё карчмы ў Лейдэне.
Пахаванне Яна Стэна прайшло ў Лейдэне 3 лютага 1679 года.
Творчасць Ян Стэн пісаў партрэты, пейзажы, кампазіцыі на біблейскую і міфалагічную тэмы. Перавагу ж аддаваў бытавому жанру. Яго творы вызначаюцца вастрынёй, сатырычнай характарыстыкай персанажаў, майстэрствам у перадачы фігур, дэталей побыту і адзення, прасякнуты грубаватым, але добразычлівым гумарам.
Літаратура
Стен Ян // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 261. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.
Спасылкі
Ревекка Фрумкина Ян Стен, наблюдатель мгновений // Троицкий вариант — Наука, 27.01.2015 / № 171 / с. 15
Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XVII стагоддзя