thumb|upright=1.5|Імага малярыйнага камара thumb|Ператварэнне цыкады з німфы ў імага Імага ( — «вобраз») — дарослая (дэфінітыўная) стадыя індывідуальнага развіцця насякомых і некаторых іншых членістаногіх жывёл са складаным жыццёвым цыклам. На гэтай стадыі жывёлы становяцца здольнымі да размнажэння (за выключэннем выпадкаў неатэніі) і часта — да рассялення. Імага не ліняюць і не растуць.

У насякомых з поўным ператварэннем імага развіваецца з кукалкі. У насякомых з няпоўным ператварэннем імага развіваецца з лічынкі (німфы).

Працягласць жыцця імага залежыць ад біялогіі віду і вагаецца ад некалькіх хвілін (матылькі-мяшэчніцы) да 20 гадоў (самкі некаторых мурашак).

Літаратура

Катэгорыя:Энтамалогія Катэгорыя:Біялогія развіцця