«Індзейская ўдава» () — карціна англійскага мастака Джозефа Райта, скончаная ў канцы 1793 або пачатку 1794 года і ўпершыню выстаўленая на персанальнай выставе Райта ў 1985 годзе. Цяпер карціна выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі ДэрбіIndian Widow , Derby City Council, accessed March 2011. Сам мастак выкарыстоўваў назву «Індзейская ўдава», але больш поўная назва — «Удава індзейскага правадыра, якая сочыць за зброяй свайго нябожчыка мужа» ().

Згодна з Нікалсанам, частка дэталей карціны (шкуры, пер'е, нож) досыць дакладныя, у той час як драпіроўкі толькі даніна моднай манеры выявы жанчын, якія перажываюць цяжкасці; гэта сведчыць у карысць таго, што Райт выкарыстоўваў сапраўдны рэквізіт.

Іншы мастак з Дэрбі, Джон Рафаэль Сміт (John Raphael Smith), выгравіраваў гэту карціну ў 1785 годзеThe Widow of an Indian Chief Watching the Arms of her Deceased Husband, (Clayton 31), John Raphael Smith, Christies.com. Сам Райт напісаў яшчэ даволі блізкую копію «Індзейскай удавы» (загінула пры пажары), а таксама яшчэ адну карціну, прысвечаную жаночай сіле духу — «The Lady in Milton's Comus».

Катэгорыя:Карціны 1783 года Катэгорыя:Карціны 1784 года Катэгорыя:Музей і мастацкая галерэя Дэрбі Катэгорыя:Карціны Джозефа Райта