Табу́ — забарона, прынятая ў грамадстве (пад страхам пакарання), накладваецца на якія-небудзь дзеянні або словы членаў гэтай супольнасці. Табу часта з’яўляюцца падставай для прыняцця розных законаў, маральных прынцыпаў і г.д.

Табу ўпершыню ў 1771 годзе апісаў Джэймс Кук к абарыгенаў астравоў Тонга (Палінезія). У іх табуіраваным было ўсё, адносілася да багоў і духаў, належала жрацам і правадырам, таксама многія жывёлы, людзі, выказванні, учынкі.

У лінгвістыцы табу — слова і забарона ўжыванне пэўных слоў, абумоўленая сацыяльна-палітычнымі, культурнымі, рэлігійнымі, этычным або эмацыянальнымі фактарамі.

Табу беларусаў На Дзяды лічылася, што нельга прыбіраць са стала, каб продкі маглі пачаставацца вячэрай жывых. У гаворцы табуірывалася тэма хваробы, абавязкова дадаваліся фразы «Не тут кажучы», «Не раўнуючы». Яшчэ цікавае табу на дзеянні — нельга было гайдаць нагой, бо лічылася, што на калена можа сесці чорт. Нельга кідаць стоптаныя лапці (атопкі) абы куды, трэба класці на дах. Нельга спаць перад захадам сонца: захварэеш ліхаманкай Нельга класці нож лязом дагары: будзе непрыемнасць (захавалася да сённяшняга часу) Нельга ісці па саломінках, што ляжаць крыж на крыж: можа забалець нага. Нельга было паказваць немаўлят да пэўнага ўзросту староннім людзям (каб не сурочылі). Да сённяшняга дня захавалася табу на бусла.

Зноскі

Літаратура

Чалавек і грамадства. — Энцыклапедычны даведнік, Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 1998. — С. 199. Табу́ //

Лялипов Д., Токарев С. Табу́ // Философская энциклопедия: [в 5 т.] — Т. 5. Специальные системы — Яшты / гл. ред. Ф. В. Константинов. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 177. — 740 с. с ил., 1 л. порт. — 60 500 экз. Ионин Л. Г. Табу // Новая философская энциклопедия: В 4 т. / Ин-т философии РАН, Нац. общ.-научн. фонд; Научно-ред. совет: предс. В. С. Степин, заместители предс.: А. А. Гусейнов, Г. Ю. Семигин, уч. секр. А. П. Огурцов. — М.: Мысль, 2010. — ISBN 978-2-244-01115-9. — Т. 3. — 2010. — С. 5. — 692, с. — ISBN 978-2-244-01118-0.

Катэгорыя:Этнаграфія